Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

СВЕЦІЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «свеціць» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, праваслаўным, Клышкi.

СВЕЦІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І, запаліўшы светач, не ставяць яго пад пасудзінай, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме.

Няхай святло ваша так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах.

А святло свеціць у цемры, і цемра не агарнула яго.

Да таго ж у нас ёсць мацнейшае, прароцкае слова. І вы добра зробіце, калі будзеце трываць пры ім, як пры лямпе, што свеціць у цёмным месцы, пакуль не пачне світаць дзень і зараніца не ўзыдзе ў сэрцах вашых.

У сваёй правай руцэ меў Ён сем зорак, а з Яго вуснаў выходзіў востры двухбаковы меч, і твар Яго быў як сонца, што свеціць у сваёй моцы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter