Тады Езус наблізіўся да іх і сказаў ім: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі.
Кожны дзень, калі Я быў з вамі ў святыні, вы не падымалі рук на Мяне, але цяпер — ваша гадзіна і ўлада цемры».
Богу адзінаму, Збаўцы нашаму, праз Езуса Хрыста, нашага Пана — слава, веліч, панаванне і ўлада перад усімі вякамі, цяпер і на ўсе вякі вечныя. Амэн.
Кожны чалавек няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам. Бо няма ўлады, якая не была б ад Бога. Існуючая ўлада ўстаноўлена Богам.
І вось убачыў я каня бледна-зялёнага, а вершнік на ім меў імя Смерць, і спадарожнічала яму Адхлань. Яму дадзена была ўлада над чвэрцю зямлі, каб забіваць мячом і голадам, смерцю і дзікімі звярамі зямлі.
А з дыму выйшла на зямлю саранча. Была дадзена ёй улада на зямлі, якую маюць зямныя скарпіёны.
І пачуў я моцны голас, які казаў з неба: «Цяпер настала збаўленне і сіла, і валадаранне Бога нашага, і ўлада Памазаніка Ягонага, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які дзень і ноч абвінавачваў іх перад Богам нашым.
Былі дадзеныя яму вусны, што казалі рэчы, якія гучалі як вялікія, і блюзнерствы, і была яму дадзена ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.
Было дадзена яму весці вайну са святымі і перамагчы іх. Была дадзена яму таксама ўлада над кожным племем, родам, мовай і народам.