Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ВАРТУ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «варту» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВАРТУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
У чацвёртую ж варту ночы Ён пайшоў да іх, ідучы па моры.

Знайце ж тое, што, калі б гаспадар дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой.

Яны адышлі і засцераглі магілу, запячатаўшы камень і паставіўшы варту.

І калі ў другую і ў трэцюю варту прыйдзе і застане іх за гэтым, то шчаслівыя яны.

Мінуўшы першую і другую варту, яны падышлі да жалезнай брамы, што вяла ў горад, якая сама адчынілася перад імі. Выйшаўшы, яны прайшлі адну вуліцу, і раптам анёл пакінуў яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВАРТЫ →