Мы-ж ад Цябе не адступімся; ажыві нас, і мы будзем імя Тваё прызываці.
Да пылу прыліпла душа мая; ажыві мяне водле слова Твайго.
Запраўды, я жадаю загадаў Тваіх; ажыві мяне праўдай Тваёю.
Я цяжка прыгнечаны; Госпадзе, ажыві міяне водле слова Твайго!
Пачуй мой голас з ласкі Тваяе; ажыві мяне, Госпадзе, водле ўставаў Тваіх.
Заступіся за справу маю і збаў Ты мяне, паводле слова Твайго мяне ажыві.
Міласэрдзе Тваё вялікае, Госпадзе; па ўставам Тваім ажыві Ты мяне.
Глянь, Госпадзе, як я люблю загады Тваі; паводле ласкі Тваёй мяне ажыві.