Ісус прыкрыкнуў на яго, сказаўшы: змоўкні і выйдзі з яго! І чорт, кінуўшы яго сярод школы, выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.
І раз выгнаў Ён чарта́, які быў не́мы; і, калі чорт выйшаў, не́мы стаў гаварыць; і народ быў зьдзіўлены.
Народ адказаў: ці ня чорт у Табе́? Хто імкне́цца забіць Цябе́?
Жыды сказалі Яму: цяпе́р даве́даліся мы, што ў Табе́ чорт. І Аўраам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: хто вы́паўніць слова Маё, той не спазнае сьме́рці даве́ку.
Другія казалі: гэта словы не апанаванага чарто́м, ці-ж можа чорт адчыняць вочы сьляпым?