Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ДАВЕ́ДАЦЦА — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «даве́дацца» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДАВЕ́ДАЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Госпадзе, выяў Ты мне каанец мой, дзён маіх меру, дай мне даведацца, які будзе мой век!

Яны кажуць: Як Богу аб гэтым даведацца? Ці меў-бы веданьне аб тым Найвышэйшы?

І, як вярнуўся, атрымаўшы царства, загада́ў паклікаць да сябе́ слуг гэных, што ім даў срэбра, каб даве́дацца, хто што зарабіў.

Калі-ж мінула яму сорак гадоў ве́ку, прыйшло яму на сэрца даве́дацца братоў сваіх, сыноў Ізраілявых.

У таўпе́-ж крычэлі кожын не́шта другое. Дык, ня маючы магчымасьці праз шум не́шта пэўнае даве́дацца, загадаў вясьці яго ў замак.

тысячнік загадаў вясьці яго ў замак, сказаўшы бічаваць яго, каб даве́дацца, дзеля якое прычыны гэтак крычэлі проці яго.

Назаўтрае-ж, хочучы даведацца напэўна, за што абвінавачываюць яго Жыды, зьняў з яго кайданы й загадаў прыйсьці архірэям ды ўсяму сынэдрыону іх і, вывеўшы Паўлу, паставіў яго перад імі.

загадаўшы абвініцелям ягоным ісьці да цябе́. Ад яго ты сам можаш, распытаўшыся, даве́дацца аб усім тым, у чым мы вінавацім яго.

Ты можаш даве́дацца, што ня больш, як дванаццаць дзён назад, прыйшоў я пакланіцца ў Ерузалім.

Гэтае толькі хачу даве́дацца ад вас: ці ад дзе́л закону вы ўзялі Духа? Ці ад слуханьня ве́ры?

Дзеля гэтага і я, ня це́рпячы бале́й, паслаў даве́дацца аб ве́ры вашай, каб як не спакусіў вас спакусьнік, і ня сталася дарэмнай наша праца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter