Паўваліваліся пагане ў яму, што самі выкапалі; у сеці, што ўкрадкам панастаўлялі, ублуталася нага іхняя.
каб нага гордасьці на мяне ня ступіла, каб рука грэшнікаў не дасягла мяне.
На руках сваіх панясуць цябе, каб нага твая не спаткнулася аб камень.
Калі я думаў: Хістаецца нага мая! — дык ласка Твая, Госпадзе, падтрымала мяне.
Калі-ж рука́ твая ці нага́ твая спакушае цябе́, адсякі іх і кінь ад сябе́: ляпе́й табе́ ўвайсьці ў жыцьцё бяз рукі ці без нагі, чым з дзьве́ма рукамі і з дзьве́ма нагамі быць укíненым у вагонь ве́чны.
І калі нага́ твая зводзіць цябе́, адсякі яе́; ле́пей табе́ ўвайсьці ў жыцьцё кульга́ючы, чымся з дзьвюма́ нагамі быць укíненым у гее́нну, у вагонь неўгаса́ючы,
Калі скажа нага́: я — ня рука, я не ад це́ла, дык ці-ж яна і не ад це́ла?