Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

ЭФЕСЕ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «Эфесе» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, праваслаўным, каталіцкім.

ЭФЕСЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І гэта стала вядома ўсім: і іудзеям, і элінам, якія жылі ў Эфесе; і напаў страх на ўсіх іх і ўзвялічылася імя Госпада Ісуса.

І вы бачыце і чуеце, што не толькі ў Эфесе, але амаль ва ўсёй Азіі гэты Павел пераканаў і адвярнуў даволі вялікую грамаду, кажучы, што гэта не багі тыя, якія робяцца рукамі.

Калі я па-чалавечаму змагаўся са звярамі ў Эфесе, якая мне карысць? Калі мёртвыя не ўваскрашаюцца, будзем есці і піць, бо заўтра памром!

Застануся ж я ў Эфесе да Пяцідзесятніцы,

Павел, з волі Божай Апостал [Госпада] Хрыста Ісуса, — святым, што знаходзяцца ў Эфесе і верным у Хрысце Ісусе:

Як я папрасіў цябе, калі выпраўляўся ў Македонію, застацца ў Эфесе, каб ты загадаў некаторым не вучыць іншаму

Няхай дасць яму Госпад знайсці міласэрнасць ад Госпада ў той дзень. А колькі ён паслужыў [мне] ў Эфесе, ты лепш ведаеш.

Анёлу царквы ў Эфесе напішы: Вось што кажа Той, Хто трымае сем зорак у Сваёй правай руцэ, Хто ходзіць пасярэдзіне сямі залатых светачаў:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter