1 А што да збору для святых, то як я пастанавіў цэрквам Галатыі, так і вы зрабіце.
2 У першы дзень тыдня кожны з вас няхай адкладвае, зберагаючы, у сябе, што ўдасца, каб не было збораў, калі я прыйду.
3 А калі прыйду, то тых, каго вы ўхваліце, пашлю з лістамі занесці ваш дар у Іерусалім;
4 а калі прыстойна будзе і мне ісці, яны пойдуць са мною.
5 А прыйду я да вас, калі прайду праз Македонію, бо я праходжу праз Македонію.
6 І, можа, пажыву ў вас ці нават перазімую, каб вы правялі мяне, куды я пайду.
7 Бо я не хачу бачыць вас цяпер мімаходам; бо спадзяюся нейкі час застацца ў вас, калі Госпад дазволіць.
8 Застануся ж я ў Эфесе да Пяцідзесятніцы,
9 бо мне адчынены дзверы, вялікія і дзейсныя; і шмат праціўнікаў.
10 А калі прыйдзе Цімафей, глядзіце, каб ён быў у вас у бяспецы, бо ён робіць работу Гасподнюю, як і я.
11 Дык няхай ніхто не пагарджае ім. А правядзіце яго з мірам, каб ён прыйшоў да мяне; бо я чакаю яго з братамі.
12 Што да брата Апалоса, я вельмі прасіў яго, каб ён прыйшоў да вас з братамі; але ў яго зусім не было ахвоты прыйсці цяпер, а ён прыйдзе, калі надарыцца добрая нагода.
13 Будзьце пільнымі, стойце ў веры, будзьце мужнымі, умацоўвайцеся.
14 Няхай усё ў вас робіцца ў любові.
15 Прашу вас, браты, — вы ведаеце дом Стэфана, што ён пачатак Ахаіі, і што яны аддалі сябе на служэнне святым,
16 каб і вы падпарадкаваліся такім і кожнаму, хто дапамагае нам і працуе.
17 Я ж радуюся прыходу Стэфана, Фартуната і Ахаіка, таму што яны запоўнілі вашу адсутнасць;
18 бо яны супакоілі мой дух і ваш. Дык прызнавайце такіх.
19 Вітаюць вас цэрквы Азіі. Шчыра вітаюць вас у Госпадзе Акіла і Прыска18 разам з царквою, якая ў іх доме.
20 Вітаюць вас усе браты. Прывітайце адзін аднаго святым пацалункам.
21 Прывітанне — маёю, Паўлавай, рукою.
22 Калі хто не любіць Госпада, няхай будзе анафема19. Марана та20.
23 Ласка Госпада Ісуса няхай будзе з вамі.
24 Любоў мая ў Хрысце Ісусе няхай будзе з усімі вамі. [Амін].
Каментары ці зноскі:
19 18: У некат. рукап.: Прыскіла.
22 19: Г. зн. адлучаны.
22 20: У некат. рукап.: Маран ата. (Арамейскі звароту залежнасці ад падзелу на словы значыць: «Госпад наш прыходзіць!» або «Госпадзе наш, прыйдзі!»).
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першы ліст да Карынфянаў Апостала Паўла, 16 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014