Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 да Карынцян 16 Першы да Карынцян 16 разьдзел

1 Узглядам збору на сьвятых рабіце так, як я пастанавіў у цэрквах Ґаляцкіх:
2 Першага дня тыдня няхай кажны з вас адкладае дома, кладучы подле можнасьці, каб не тады былі зьбіраньні, як я прыйду.
3 Як жа прыбуду, дык, каторых вы прызнаеце за годных, тых я пашлю зь лістамі даставіць гэту ласку да Ерузаліму.
4 А калі лець будзе, каб я таксама пайшоў, яны пойдуць із імною.
5 Я прыйду да вас, як прайду Макядоню; бо я йду пераз Макядоню.
6 А ў вас, хіба, пажыхару або й перазімую, каб вы мяне праводзілі, куды-лень пайду.
7 Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер, праходзячы, бо спадзяюся застацца з вамі якісь час, калі Спадар дазволе.
8 У Ефэсе я застануся да Пяцьдзясятніцы,
9 Бо вялікія дзьверы адчыненыя імне, ды моцныя, а праціўнікаў шмат.
10 Як прыйдзе да вас Цімох, глядзіце, каб ён быў у вас бяз страху; бо ён паўніць справу Спадарову, як і я.
11 Дык ніхто ня май яго ўлегцы, але прапусьціце яго із супакоям, каб ён прышоў да мяне, бо я чакаю яго з братамі.
12 А што да брата Аполоса, я вельмі прасіў яго, каб ён із братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці цяпер, але прыйдзе тады, як будзе мець добрую прыгоду.
13 Будзьце чукавыя, стойце ў веры, будзьце мужныя, дужыя;
14 Усе ў вас хай будзе зь любосьцю.
15 Прашу вас, браты, — вы знаеце радзіму Сьцепанову, што яна ё першы плод Ахаі, і што яны пасьвяцілі сябе на службу сьвятым, —
16 Будзьце й вы падданыя таковым і кажнаму супрацаўню а гарапашніку.
17 Я цешуся з прыбыцьця Сьцепана а Фортуната а Ахаіка, бо яны запоўнілі нястачу вас;
18 Бо яны пачырсьцьвілі мой дух і ваш, прызнайце такіх.
19 Здароваюць вас цэрквы аскія; здароваюць вас шчыра ў Спадару Аквіла а Прыськіла з царквою, што ў доме іхным.
20 Усі браты здароваюць вас. Здаровайце адно аднаго сьвятым цалаваньням.
21 Здарованьне Паўлава собскаю рукою.
22 Хто ня любе Спадара, анафема яму, маран-афа.
23 Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста з вамі,
24 І міласьць мая з усімі вамі ў Хрысту Ісусу. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 16 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.