Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 да Карынцян 8 Першы да Карынцян 8 разьдзел

1 А што да абраканага балваном, мы ведаем, бо мы ўсі маем веданьне; веданьне надымае, але любосьць будуе.
2 Калі хто думае, што ён знае што-колечы, тый нічога яшчэ ня знае так, як мае знаць.
3 Але хто любе Бога, таму дана знацьцё ад Яго.
4 Дык, што да ядзеньня абраканага балваном, мы ведаем, што балван на сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Аднаго.
5 Бо хоць і ё так званыя багі, або на небе, або на зямлі, бо ё шмат багоў і паноў шмат;
6 Але ў нас адзін Бог Айцец, з Каторага ўсе, і мы дзеля Яго, і адзін Спадар Ісус Хрыстос, Каторым усе, і мы Ім.
7 Але ня ў вусіх такое веданьне: некатрыя із сумленьням што да балваноў, дагэтуль ядуць, як абраканае балваном, і сумленьне іхнае, будучы млявым, брудзяніцца.
8 Ежа не паручае нас Богу: калі мы ямо, ня маем перавагі; калі не ямо, нічога ня трацім.
9 Глядзіце, адылі, каб гэтае права ня было спатыкненьням кволым.
10 Бо калі хто-колечы абача, што ты, маючы веданьне, сядзіш за сталом у доме балваноў, дык сумленьне ягонае, як кволага, ці не захоце яго есьці абраканае балвану?
11 І ад веданьня твайго загіне кволы брат твой, за каторага памер Хрыстос.
12 Вось жа, гэтак грэшачы супроці братоў і ранячы млявае сумленьне іхнае, вы грэшыце супроці Хрыста.
13 Затым, калі ежа спадманяе брата майго, ня буду есьці мяса на векі, каб не спадмануць брата свайго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 8 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.