Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 да Карынцян 5 Першы да Карынцян 5 разьдзел

1 Агульна чуць, што бязулства сярод вас, ды такое бязулства, што не раўня народам, ажно хтось мае жонку айца свайго.
2 А вы запыхацелі, а ці ня мелі б валей плакаць, каб тый, што зрабіў такі ўчынак, быў выкінены з памеж вас?
3 А я, няпрытомны целам, але прытомны духам, ужо пастанавіў, бы будучы ў вас, каб таго, хто зрабіў гэта,
4 Вы, зышоўшыся ў імя Спадара нашага Ісуса Хрыста, разам із духам маім, сілаю Спадара нашага Ісуса Хрыста,
5 Перадалі яго такога шайтану на загубу цела, каб дух быў спасёны ў дзень Спадара Ісуса.
6 Хвальня ваша ня добрая. Або вы ня ведаеце, што ад малое закісі ўсе цеста кісьне?
7 Ачысьціце старую закісь, каб вы былі новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха ж нашая, Хрыстос, быў абрэчаны.
8 Затым сьвяткуйма сьвята не із старой закісяй ані із закісяй злосьці а нягоднасьці, але з праснакамі шчырасьці а праўды.
9 Я пісаў вам у лісьце, не сябраваць ізь бязулямі;
10 Не наагул ізь бязулямі гэтага сьвету, альбо з прагавітымі а дзярлівымі, альбо з балвахваламі, бо мусілі б выйсьці з гэтага сьвету;
11 Але я пісаў вам не сябраваць із тым, хто, завучыся братам, застаецца бязулям, або прагавітым, або балвахвалам, або абмоўцам, або п’яніцам, або дзяруном, з таковым нават ня ежча разам.
12 Бо што імне судзіць і навонных? Ці не нутраных вы судзіце?
13 Навонных жа судзе Бог. Выкіньце нягоднага з памеж сябе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 5 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.