Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

НЕСТАЕ — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «нестае» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім.

НЕСТАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Юнак кажа Яму: Усё гэта я выконваю [са сваёй маладосці]; чаго яшчэ нестае?

Ісус жа, паглядзеўшы на яго, палюбіў яго і сказаў яму: Аднаго табе нестае: ідзі, усё, што маеш, прадай і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі ўслед за Мною, [узяўшы крыж].

І Ісус, пачуўшы [гэта], сказаў яму: Яшчэ аднаго табе нестае: усё, што маеш, прадай і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах, і прыходзь, ідзі ўслед за Мною.

Калі ж у каго з вас нестае мудрасці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчодра і без папроку, і дасца яму.

Уначы і ўдзень вельмі ўзмоцнена молячы, каб пабачыць ваша аблічча і дапоўніць тое, чаго нестае вашай веры.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter