Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

КА́ЖАЦЕ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «ка́жаце» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КА́ЖАЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А вы ка́жаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: «дар Богу — тое, што ты ад мяне скарыста́ў бы»,

А Ён сказаў ім у адказ: вечарам вы кажаце: будзе паго́да, бо неба агнíстае;

Го́ра вам, павадыры́ сляпыя, што кажаце: «калі хто пакляне́цца храмам, гэта нічога; а калі хто пакляне́цца золатам храма, то вінаваты».

І яшчэ ка́жаце: «калі хто пакляне́цца ахвя́рнікам, гэта нічога; а калі хто пакляне́цца да́рам, які на ім, то вінава́ты».

і кажаце: «калі б мы жылí ў дні бацькоў нашых, то не былí б саўдзе́льнікамі іх у праліццí крыві прарокаў»;

Бо прыйшоў Іаан Хрысцíцель: ні хлеба не есць, ні віна не п’е; і вы ка́жаце: у ім дэман.

Прыйшоў Сын Чалавечы: есць і п’е; і вы ка́жаце: вось чалавек, які лю́біць есці і віно піць, пры́яцель мы́тнікам і грэшнікам.

калі ж і сатана сам у сабе раздзе́ліцца, то як устаíць царства яго? а вы ка́жаце, што Я сілаю веельзеву́ла выганя́ю дэманаў;

Гаварыў Ён і народу: калі вы бачыце, што хмара падыма́ецца з за́хаду, адразу ка́жаце: «будзе дождж», і бывае так;

і калі дзьме паўднёвы вецер, ка́жаце: «будзе спёка», і бывае.

І сказалі ўсе: дык Ты — Сын Божы? Ён жа сказаў ім: вы кажаце, што Я.

айцы нашы на гары́ гэтай пакланя́ліся, а вы ка́жаце, што ў Іерусаліме тое месца, дзе нале́жыць пакланя́цца.

Ці не ка́жаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і наста́не жніво́? Дык вось, кажу вам: узвядзíце вочы вашы і паглядзíце на нíвы, як яны ўжо пабяле́лі для жніва́;

і спыталіся ў іх, ка́жучы: гэта сын ваш, пра якога вы ка́жаце, што ён нарадзíўся сляпы́м? як жа ён цяпер бачыць?

Сказаў ім Іісус: калі б вы сляпы́я былí, то не ме́лі б граху́; але паколькі вы ка́жаце, што бачыце, то грэх ваш застае́цца.

тады як жа Таму, Каго Айцец асвяцíў і паслаў у свет, вы ка́жаце: «блюзне́рыш», пако́лькі Я сказаў: «Я Сын Божы»?

Вы называ́еце Мяне Вучы́целем і Госпадам, і пра́вільна ка́жаце, бо так і ёсць;

Таксама і вы, калі языком будзеце прамаўляць незразумелыя словы, то як даведацца, што́ вы кажаце? Вы будзеце гаварыць на вецер.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter