Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ПАКАРА́ННЕ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «пакара́нне» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, каталіцкім, Клышкi.

ПАКАРА́ННЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
У любо́ві няма стра́ху, а даскана́лая любоў праганя́е страх, бо ў стра́ху ёсць пакара́нне; і хто баіцца, той недаскана́лы ў любо́ві.

Як Садом і Гамора, і навако́льныя гарады, што падо́бна ім распу́снічалі і хадзілі за іншай пло́ццю, паста́ўлены ў пры́клад, адда́дзеныя на пакара́нне агнём вечным, —

Але калі падвярга́емся суду, то атрымліваем пакара́нне ад Госпада, каб не быць асу́джанымі са светам.

яны ў пакара́нне пры́муць пагібель вечную ад аблічча Госпада і ад славы магутнасці Яго,

Усякае пакаранне ў цяперашні час здаецца не радасцю, а смуткам, але пазней тым, хто праз яго наву́чаны, яно дае мірны плод праведнасці.

Калі вы церпіце́ пакаранне, то Бог абыходзіцца з вамі як з сынамі. А хіба́ ёсць такі сын, якога б не караў бацька?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter