Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ПЯЧА́ЦЬ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «пяча́ць» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ПЯЧА́ЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Яны пайшлі і сталі ахоўваць магілу, прыклаўшы да ка́меня пячаць і паставіўшы ва́рту.

І знак абрэ́зання ён атрымаў як пяча́ць пра́веднасці па веры, якую меў у неабрэ́занні, так што ён стаў айцом усіх ве́руючых у неабрэ́занні, каб і ім залічы́лася пра́веднасць,

Калі для іншых я не Апостал, то для вас — Апостал; бо пячаць майго апостальства — вы ў Госпадзе.

Які і паклаў на нас пячаць, і даў залог Духа ў сэрцы нашы.

Аднак трывалы падму́рак Божы стаіць, маючы пячаць гэтую: «спазнаў Гасподзь Сваіх» і «няхай адсту́піць ад няпраўды кожны, хто вызнае́ імя́ Гасподняе».

І калі зняў Ён другу́ю пяча́ць, я пачу́ў другу́ю жывёлу, якая гавары́ла: ідзí і глядзí.

І калі зняў Ён трэ́цюю пяча́ць, я пачу́ў трэ́цюю жывёлу, якая гавары́ла: ідзí і глядзí. І ўба́чыў я: вось, конь чорны, і той, хто сядзíць на ім, ма́е ва́гі ў руцэ́ сваёй.

І калі зняў Ён чацвёртую пяча́ць, я пачу́ў голас чацвёртай жывёлы, якая гавары́ла: ідзí і глядзí.

І калі зняў Ён пя́тую пяча́ць, я ўба́чыў пад ахвя́рнікам ду́шы забíтых за сло́ва Божае і за све́дчанне, якое ме́лі яны.

І ўба́чыў я, калі зняў Ён шо́стую пяча́ць: вось, зда́рылася землетрасе́нне вялікае, і со́нца зрабíлася чорным, як валасянíца, і ме́сяц зрабіўся, як кроў.

І ўба́чыў я яшчэ́ аднаго А́нгела, які ўздыма́ўся з усхо́ду со́нца і меў пяча́ць Бога жыво́га. І ўсклíкнуў ён гу́чным го́ласам да чатыро́х А́нгелаў, якім да́дзена было́ рабіць шко́ду зямлí і мо́ру, ка́жучы:

І калі Ён зняў сёмую пяча́ць, маўча́нне наста́ла на не́бе прыблíзна на паўгадзíны.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter