Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ВЯДЗЕ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «вядзе» сустракаецца 9 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЯДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Пакіньце іх: яны — сляпыя павадыры́ сляпых; а калі сляпы сляпога вядзе, дык або́два ў яму ўпаду́ць.

І адразу Дух вядзе Яго ў пусты́ню.

Гасподзь жа сказаў яму ў адказ: крываду́шнік! ці ж не адвя́звае кожны з вас у суботу свайго вала́ або асла́ ад я́сляў і не вядзе паíць?

Альбо пагарджа́еш бага́ццем до́брасці, спага́длівасці і доўгацярплíвасці Божай, не разуме́ючы, што до́брасць Божая вядзе цябе да пакая́ння?

Таму што ўсе тыя, каго вядзе Дух Божы, гэта сыны Божыя;

Але падзяку ўзносім Богу, Які заўжды пераможна вядзе нас у Хрысце і пах ведаў пра Сябе пашырае праз нас у кожным месцы.

Бо смутак дзеля Бога вядзе да неадме́ннага пакая́ння дзеля спасення, а смутак свету гэтага вядзе да смерці.

І ўба́чыў я не́ба раскры́тае, і вось конь бе́лы, і Той, Хто сядзíць на ім, Ве́рны і Ісцінны, і Ён пра́ведна су́дзіць і вядзе́ вайну.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter