Другое да Карынфянаў 2 верш » 2 да Карынфянаў 2:14 — параўнанне перакладаў.

Другое да Карынфянаў 2 верш 14

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Карынфянаў 2:14 / 2Кар 2:14

Filter: all
Але дзякаваць Богу, Які заўсёды дае нам перамогу ў Хрысьце і духмянасьць ведаў пра Сябе пашырае праз нас у кожнай мясьціне.

Падзяка ж Богу, Які заўсёды дае нам трыюмфаваць у Хрысьце, і водар веданьня пра Сябе выяўляе праз нас у-ва ўсякім месцы.

Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысце заўсёды ды праз нас ва ўсякім месцы выяўляе водар пазнання Свайго.

Але дзякуй Богу, Каторы заўсёды вядзець нас да перамогі ў Хрысту і пах знацьця Сябе выяўляе намі на кажным месцу.

Дзякуй-жа Богу, што заўседы дае́ нам перамогу ў Хрысьце́ — і пахашчы веды Свае́й выяўляе праз нас у-ва ўсякім ме́сцы.

Але падзяку ўзносім Богу, Які заўжды пераможна вядзе нас у Хрысце і пах ведаў пра Сябе пашырае праз нас у кожным месцы.

Дзякуем Богу, што заўсёды дае нам перамогу ў Хрысце і водар Яго пазнання выяўляе праз нас у кожным месцы.

Ды дзякаваць Богу, Які заўсёды пераможна вядзе нас у Хрысце і духмянасць ведання Яго выяўляецца праз нас у кожным месцы;

Дзякуй Богу (нашаму), Які заўсёды дае нам перамогу ў Хрысьце, і водар пазнаньня Сябе выяўляе цераз нас на ўсякім мейсцы.

Богу падзяка, што дае заўсёды нам пераогу ў Хрыстусе і праз нас на кажным месцы выяўляе пахнасьць пазнання Сябе;

Богу же да будеть похвала дающему намъ победу о Христе Ісусе • И воню разума своего являющу нами, во всякомъ месте •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter