Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

АНХУС — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «Анхус» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Сёмухі.

АНХУС

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў Анхус рабам сваім: бачыце, ён чалавек вар’ят; навошта вы прывялі яго да мяне?

Тады даў яму Анхус Сэкелаг; таму Сэкелаг і застаўся за царамі Юдэйскімі да сёньня.

І сказаў Анхус Давіду: на каго нападалі сёньня? Давід сказаў: на паўднёвую краіну Юдэі і на паўднёвую краіну Ерахмээла і на паўднёвую краіну Кенэі.

І даверыўся Анхус Давіду, кажучы: ён збрыдзеў народу свайму Ізраілю і будзе слугою маім вечна.

У той час Філістымляне сабралі войскі свае на вайну, каб ваяваць зь Ізраілем. І сказаў Анхус Давіду: хай будзе табе вядома, што ты пойдзеш са мною ў рушэньне, і ты і людзі твае.

І сказаў Давід Анхусу: сёньня ты даведаешся, што зробіць раб твой. І сказаў Анхус Давіду: за тое я зраблю цябе ахоўцам галавы маёй на ўсе часіны.

І казалі князі Філістымскія: што гэта за Габрэі? Анхус адказваў князям Філістымскім: хіба ня ведаеце, што гэта Давід, раб Саўла, цара Ізраільскага? ён пры мне ўжо болей году, і я не знайшоў у ім нічога благога з часу яго прыходу да гэтага дня.

І паклікаў Анхус Давіда і сказаў яму: жывы Гасподзь! ты сумленны і вачам маім прыемна было б, каб ты выходзіў і ўваходзіў са мною ў рушэньні; бо я не заўважыў у табе благога з часу прыходу твайго да мяне да сёньня; але ў вачах князёў ты ня добры.

І адказваў Анхус Давіду: будзь пэўны, што ў вачах маіх ты добры, як анёл Божы; але князі Філістымскія сказалі: хай ён ня йдзе з намі на вайну.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter