Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

САРАМАЦІЦЬ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «сарамаціць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча.

САРАМАЦІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ніхто не павінен класьціся з сястрой маці сваёй або бацькі свайго, бо гэта сарамаціць плоць: грэх свой панясуць яны.

Праведнік ненавідзіць ілжывае слова, а бязбожны сарамаціць і ганьбіць сябе.

Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе?

Вар’яцее кожны чалавек у сваім веданьні, сарамаціць сябе кожны гутнік балванам сваім, бо выплаўленае ім ёсьць мана, і няма ў ім духу.

Вар’яцее кожны чалавек у сваім веданьні, сарамаціць сябе кожны гутнік балванам сваім, бо балван ягоны ёсьць хлусьня, і няма ў ім духу.

У той дзень ты ня будзеш сарамаціць сябе рознымі ўчынкамі тваімі, якімі ты грашыў супроць Мяне, бо тады Я выдалю спасярод цябе тых, якія марнаславяцца тваёй знакамітасьцю, і ня будзеш болей упадаць у пыху на сьвятой гары Маёй.

Кожны мужчына, які моліцца альбо прарочыць з накрытаю галавою, сарамаціць сваю галаву;

і кожная жанчына, якая моліцца альбо прарочыць з адкрытаю галавою, сарамаціць галаву, бо гэта тое самае, як калі б яна была паголеная;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter