Не варагуй з братам тваім у сэрцы тваім; гавары шчыра зь блізкім тваім, інакш панясеш грэх за яго.
Паклічу Госпада, Якому шчыра пакланяюся, і ад ворагаў маіх выратуюся.
Алілуя! Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі.
учыняе паводле запаведзяў Маіх і трымаецца пастановаў Маіх шчыра; дык ён — праведнік, ён напэўна будзе жывы, кажа Гасподзь Бог.
А яны, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўнік! мы ведаем, што Ты справядлівы і не стараешся дагадзіць каму-небудзь, бо не глядзіш ні на якія абліччы, а шчыра шляху Божаму вучыш; ці дазваляецца даваць падатак кесару, ці не? ці даваць нам, ці не даваць?
Тут Юдэі абступілі Яго і казалі Яму: ці доўга Табе трымаць нас у няпэўнасьці? Калі Ты Хрыстос, скажы нам шчыра.
Мы не прадаём слова Божага, як многія, а прапаведуем шчыра, як ад Бога, перад Богам, у Хрысьце.
служачы шчыра, як Госпаду, а ня як людзям,
Але што да таго? Як бы ні прапаведавалі Хрыста, ці дзеля блізіру, а ці шчыра, я і таму радуюся і буду радавацца,
Бо няма ў мяне нікога роўнага яму ў рупнасьці, хто б так шчыра дбаў пра вас;
Які аддаў Сябе за нас, каб выбавіць нас з усякай беззаконнасьці і ачысьціць Сабе народ адмысловы, шчыра адданы добрым учынкам.