Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ВУШАХ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «вушах» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ВУШАХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І аддалі Якаву ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках у іх, і завушніцы, якія былі ў вушах у іх; і закапаў іх Якаў пад дубам, які непадалёк ад Сіхема.

І сказаў ім Аарон: здымеце залатыя завушніцы, якія ў вушах у вашых жонак, вашых сыноў і вашых дочак, і прынясеце мне.

І сказаў Гасподзь Самуілу: вось, Я ўчыню дзею ў Ізраілі, пра якую калі хто пачуе, дык у таго зазьвініць у вушах;

І сказаў Самуіл: а што гэта за бляяньне авечак у вушах маіх і рыканьне валоў, якое я чую?

гук жахаў у вушах ягоных; сярод міру ідзе на яго згубнік,

і скажы: слухайце слова Гасподняе, цары Юдэйскія і жыхары Ерусаліма! Так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: вось, Я навяду бедства на мясьціну гэтую, — пра якую калі хто пачуе, у таго зазьвініць у вушах, —

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВУШКА →