Хай гукаюць нагляднікі люду, кажучы: "Хто пастанавіў новы дом і не пасьвяціў яго, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі не пасьвяціў яго.
І хто пасадзіў вінішча і ня збудзеніў яго, хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі не карыстаў зь яго.
І хто заручыўся із жонкаю й ня ўзяў яе, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі ня ўзяў яе".
І ўсі Ізраелцы, што хаваліся ў гары Яхрэмавай, пачуўшы, што Пілішчане ўцяклі, пагналіся таксама яны за імі ў бітве.
І гэтыя прышлі да Давіда да Цыклаґу, як ён яшчэ хаваўся ад Саўлы Кішанка, і былі з харобрых, што памагалі ў бітве.
Хто гэты Кароль сьці? СПАДАР моцны а магучы, СПАДАР магучы ў бітве.
Ты таксама абярнуў лязо мяча ягонага й не дзяржаў яго ў бітве;
Усі яны дзяржаць па мячу, дазнаныя ў бітве; у кажнага меч свой ля сьцягна дзеля жахаў ночных.
Места поўнае гому, вераску, места весялосьці, забітыя твае не забітыя мячом ані памерлі ў бітве;
За тое аддай сыноў іхных галадові і аддай іх мячу, і няхай жонкі іхныя будуць спабытымі дзяцей а ўдовамі, і няхай мужоў іхных стрэне сьмерць, маладзёны іхныя будуць забіты мячом у бітве.
Тады паўстане на месца ягонае зьбіраньнік падачкаў у славе каралеўскай, але за колькі дзён будзе зломлены, не ад гневу ані ў бітве.
І яны будуць, як дужасілы, каторыя топчуць вулічнае балота ў бітве, і будуць біцца, бо СПАДАР ізь імі, і засаромяць коньнікаў на конях.