І прайшоў Ёрам да Цаіру, і ўсі цялежкі зь ім; і ўстаў ён ночы, і паразіў Едомлян, што акружалі яго, і вайводцаў над цялежкамі, але люд уцёк да буданоў сваіх.
Ён паразіў дзесяць тысячаў Едомлян на даліне Салонай, і ўзяў Сэлу вайною, і назваў імя яе Ёкфеель, каторае аж дагэтуль.
Ты чыста разьбіў Едомлян, і сэрца твае загардзела. Хваліся й сядзі ў доме сваім. Нашто табе выгукаць ліха? Упадзеш ты й Юда з табою».
Тады пайшоў Егорам із князьмі сваімі, і ўсі цялежкі ягоныя зь ім, і ўстаў ночы, і разьбіў Едомлян, каторыя акружылі яго, і вайводцаў цялежак.
Амася, прышоўшы просьле паразы Едомлян, прынёс багоў сыноў Сэіру, і пастанавіў іх у сябе за багоў, і перад імі кланяўся, і ім кадзіў.
Гля, ён, як арол, узьнімаецца і распусьце крылы свае над Воцраю, і таго дня сэрца адважных Едомлян будзе, як сэрца жонкі ў хваробе ейнай.