Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Летапісу 21 2 Летапісу 21 разьдзел

1 І супачыў Ясапат із айцамі сваімі, і пахаваны з айцамі сваімі ў месьце Давідавым. І загаспадарстваваў Егорам, сын ягоны, замест яго.
2 І ў яго браты, сыны Ясапатавы: Азара а Егіель а Захара а Азара а Міхайла а Шэфата; усі гэтыя сыны Ясапатавы, караля Ізраельскага.
3 І даў ім айцец іхны вялікія дары срэбрам а золатам а дарагімі рэчмі, разам із умацаванымі местамі ў Юдэі; каралеўства ж аддаў Егораму, бо ён пяршак.
4 І ўступіў Егорам на каралеўстава айца свайго, і ўмацаваўся, і забіў усіх братоў сваіх мячом, а таксама з князёў Ізраелявых.
5 Трыццаць два гады было Егораму, як загаспадарстваваў, і восьмі год гаспадарстваваў у Ерузаліме.
6 І хадзіў ён дарогаю каралёў Ізраельскіх, як рабіў дом Агаваў, бо дачка Агавава была жонкаю ягонай, і рабіу ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ.
7 Не хацеў, адылі, СПАДАР выгубіць дому Давідавага дзеля змовы, каторую ўчыніў із Давідам, і затым што абяцаў даць сьветач яму а сыном ягоным на ўсі часы.
8 За дзён ягоных вышаў Едом з-пад рукі Юды, і ўстанавілі над сабою караля.
9 Тады пайшоў Егорам із князьмі сваімі, і ўсі цялежкі ягоныя зь ім, і ўстаў ночы, і разьбіў Едомлян, каторыя акружылі яго, і вайводцаў цялежак.
10 Вышаў, адылі, Едом з-пад рукі Юды дагэтуль. Таго-ж часу вышла й Ліўна з-пад рукі ягонае, бо ён пакінуў СПАДАРА, Бога айцоў сваіх.
11 Таксама ён узвышшы рабіў на гарах Юдэйскіх, і ўвёў у бязулства жыхараў Ерузаліму, і сіліў Юдэю.
12 І прышло пісаньне да яго ад Ільлі прарокі, кажучы: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Давіда, айца твайго: "За тое, што ты не хадзіў дарогамі Ясапата, айца свайго, ані дарогамі Асы, караля Юдэйскага,
13 А пайшоў дарогаю каралёў Ізраельскіх і ўвёў у бязулства Юдэю а жыхараў Ерузаліму, як уводзіў у бязулства дом Агаваў; дый братоў сваіх, дом айца свайго, каторыя лепшыя за цябе, ты забіў:
14 Вось, вытне СПАДАР вялікаю ліпучкаю люд твой а сыноў тваіх а жонкі твае а ўсю маемасьць тваю;
15 А ты захварэеш на вялікую хваробу, на хваробу нутра, аж нутр твой будзе вывалевацца з прычыны хваробы дзень пры дню"».
16 І збудзіў СПАДАР на Егорама дух Пілішчан а Арабаў, што блізка Ефіоплян;
17 І яны ўзышлі на Юдэю, уварваліся ў яе, і захапілі ўсю маемасьць, што была ў доме каралёвым, таксама й сыноў ягоных, і жонкі ягоныя; і не засталося ў яго сына, апрача Егоагаза, найменьшага із сыноў ягоных.
18 А просьле ўсёга гэтага выцяў СПАДАР нутр ягоны хваробаю невылячальнаю.
19 Гэтак было дзень пры дню, а пад канец другога году выпаў нутр ягоны ад хваробы ягонае, і ён памер ад благое хваробы; і люд ягоны не спаліў паленьня яму, як паленьне айцом ягоным.
20 Трыццаць два гады было яму, як ён пачаў гаспадарстваваць, і гаспадарстваваў у Ерузаліме восьмі год, і адышоў зьбезахочаны. Пахавалі яго, адылі, у месьце Давідавым, але не ў грабох каралеўскіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Летапісу, 21 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.