Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Летапісу 34 2 Летапісу 34 разьдзел

1 Восьмі год было Ёсі, як ён загаспадарстваваў, і трыццаць адзін год гаспадарстваваў у Ерузаліме.
2 І рабіў ён справядлівае ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і хадзіў дарогамі Давіда, айца свайго, і не адхінуўся ані направа, ані налева.
3 І восьмага году дзяржавы свае, — а ён быў яшчэ малец, — ён пачаў шукаць Бога Давіда, айца свайго, а двананцатага году пачаў пратаць Юдэю а Ерузалім ад узвышшаў а гаёў і выразаных а выліваных абразоў.
4 І разбурылі перад ім аброчнікі Ваалаў, і сонечныя стаўпы, што былі на вышыні над імі, ён парэзаў; і гаі, і выразаныя а выліваныя балваны ён разьбіў а зьмяжджуліў а расьцярушыў на грабох тых, што ім абракалі;
5 І косьці сьвятароў ён спаліў на аброчніках іхных, і выпратаў Юдэю а Ерузалім.
6 І ў местах Манасавых а Яхрэмавых а Сымонавых, аж да плямені Наффалімовага, і ў спустошаных аколіцах іхных
7 Разламіў аброчнікі а гаі, і выразаныя балваны зьмяжджуліў, і пасек усі сонечныя стаўпы па ўсёй зямлі Ізраельскай; і ён зьвярнуўся да Ерузаліму.
8 Асьмінанцатага году дзяржавы свае, па выпратаньню зямлі а дому, ён паслаў Шафана Ацалёнка а Маасэю гараднічага а Ёага Ёагазёнка пісара, паправіць дом СПАДАРА, Бога свайго.
9 І прышлі яны да Гілкі, найвышшага сьвятара, і аддалі срэбра, прынесенае да дому Божага, каторае Левітаве, на старожы ля парогу стаячыя, зьберлі з рук Манаса а Яхрэма а ўсіх засталых Ізраялян, і ад усёга Юды а Веняміна, і ад жыхараў Ерузаліму;
10 І аддалі ў рукі майстром-нагляднікам над домам СПАДАРОВЫМ, а гэтыя далі іх работнікам, што рабілі ў доме СПАДАРОВЫМ, каб паправіць а ўмацавадь дом.
11 І яны далі цесьлям а будаўніком, купляць часаныя камяні а дзерва на вязі а на балькі дамоў, каторыя каралёве Юдэйскія папсавалі.
12 Людзі гэтыя рабілі работу пасьціва; а за нагляднікаў над імі прызначаны Ягаф а Овада, Левіты зь Мерарычаў, Захара ж а Мешулам із Когафічаў кіраваць, — кажны ж Левіт знаўся на музыцкіх снадзях.
13 А над нашэньнікамі цяжараў, і нагляднікамі над робячымі работу, і над усякім служэньням былі зь Левітаў пісары а ўраднікі а брамнікі.
14 І як яны вымалі срэбра, прынесенае да дому СПАДАРОВАГА, Гілка, сьвятар, знайшоў кнігу Закону СПАДАРОВАГА, даную Масеям.
15 І Гілка адказаў, і сказаў Шафану, пісару: «Я знайшоў кнігу Закону ў доме СПАДАРОВЫМ». І Гілка падаў кнігу Шафану.
16 І прынёс Шафан кнігу каралю, ды прынёс каралю ведамку, кажучы: «Усе, што паручана слугам тваім, яны робяць»;
17 І высыпалі срэбра, знойдзенае ў доме СПАДАРОВЫМ, і аддалі яго ў рукі нагляднікаў а ў рукі робячым работу.
18 Тады Шафан, пісар, азнайміў каралю: «Кнігу даў імне Гілка сьвятар». І чытаў яе Шафан перад каралём.
19 Як пачуў кароль словы Закону, то разьдзер адзецьці свае.
20 І расказаў кароль Гілку а Агікаму Шафанёнку а Аўдону Міхеёнку а Шафану, пісару, а Асаі, слузе каралеўскаму, кажучы:
21 «Пайдзіце, даведайцеся ў СПАДАРА празь мяне а праз засталых у Ізраелю а ў Юдэі што да словаў знойдзенае кнігі гэтае; бо вялікі гнеў СПАДАРОЎ выліты на нас за тое, што не дзяржалі айцове нашы слова СПАДАРОВАГА, каб рабіць подле ўсёга, напісанага ў кнізе гэтай».
22 І пайшоў Гілка й тыя, што ад караля, да Гульды прарокі, жонкі Шалумовае, сына Токафа Гасранка, вартаўніка адзецьцяў, — а жыла яна ў другой часьці Ерузаліму, — і гукалі зь ёю праз гэта.
23 І адказала яна ім: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Скажыце таму чалавеку, каторы паслаў вас да мяне:
24 Гэтак кажа СПАДАР: ’Вось, Я навяду бяду на месца гэта і на жыхараў яго ўсі праклёны, напісаныя ў кнізе, каторую чыталі перад відам караля Юдэйскага.
25 За тое, што яны пакілулі Мяне і кадзілі багом іншым, каб квяліць Мяне да гневу ўсімі работамі рук сваіх, гнеў Мой выльлецца на гэтае месца і ня згасьне’".
26 А каралю Юдэйскаму, што паслаў вас даведацца ў СПАДАРА, гэтак вы скажыце яму: "Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, што да слоў, каторыя ты чуў:
27 ’Затым што зьмякчэла сэрца твае, і ты ўкарыўся перад Богам, як пачуў словы праз гэтае месца а праз жыхараў яго, і ты ўкарыўся перад Імною, і разьдзер адзецьці свае, і плакаў перад Імною, то й Я пачуў, — агалашае СПАДАР. —
28 Вось, Я забяру цябе да айцоў тваіх, і ты будзеш забраны да гробу свайго ў супакою, ані вочы твае ня будуць бачыць усяе бяды, што Я навяду на месца гэтае а на жыхараў яго’"». І зьвярнуліся да караля з адказам.
29 Тады кароль паслаў і зьбер усіх старцоў Юдэі а Ерузаліму.
30 І пайшоў кароль да дому СПАДАРОВАГА, і ўсі мужы Юдэі, і жыхары Ерузаліму, і сьвятарове, і Левітаве, і ўвесь люд, ад вялікага аж да малога; і чытаў у вушы ім усі словы кнігі змовы, знойдзенае ў доме СПАДАРОВЫМ.
31 І стаў кароль на стані сваёй, і ўчыніў змову перад СПАДАРОМ, хадзіць за СПАДАРОМ і дзяржаць расказаньні ягоныя а сьветчаньні ягоныя а ўставы ягоныя з усёга сэрца свайго із усяе душы свае, каб паўціць словы змовы, запісаныя ў гэтай кнізе.
32 І ён сьхінуў усіх, прытомных у Ерузаліме а ў Веняміне, стаяць за гэта. І жыхары Ерузаліму зрабілі подле змовы СПАДАРА, Бога айцоў сваіх.
33 І Ёся адкінуў усі агіды з усіх краёў сыноў Ізраелявых, і прысіліў усіх, прытомных у Ізраелю, служыць СПАДАРУ, Богу свайму. Усі дні яго яны не адступалі ад СПАДАРА, Бога айцоў сваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Летапісу, 34 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.