Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

МАЎЧЫЦЕ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «маўчыце» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

МАЎЧЫЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Яны сказалі: «Устаньма і ўзыйдзіма на іх; бо мы бачылі зямлю, і вось, яна вельмі добрая. А вы маўчыце? не лянуйцеся пайсьці, увязацца ў спадак зямлі.

Але Аўсалом, каторага мы памазалі над сабою, памер на вайне; чаму ж цяпер вы маўчыце зьвярнуць караля?»

І вышлі сынове прароцкія, каторыя ў Бэт-Элю, да Елісэя, і сказалі яму: «Ці ведаеш, што сядні СПАДАР бярэць спадара твайго з над галавы твае?» Ён сказаў: «Я так-сама ведаю, маўчыце».

І дабліжыліся сыны прароцкія, каторыя ў Ерыхоне, да Елісэя, і сказалі яму: «Ці ведаеш, што сядні СПАДАР бярэць спадара твайго з над галавы твае?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце».

Дрыжыце, але не грашыце; гукайце ў сэрцу сваім на ложках сваіх і маўчыце. Сэля.

Маўчыце, жыхары абтоку! купцы сыдонскія, па мору плаваючыя, напоўнілі цябе.

«Маўчыце перад Імною, абтокі, а люды няхай адновяць сілу, няхай дабліжацца, тады няхай скажуць: "Станьма разам на суд".

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter