Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

МУЖОМ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «мужом» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

МУЖОМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў СПАДАР Самуйлу: «Паслухай голасу іхнага і ўстанаві ім караля». І сказаў Самуйла мужом Ізраельскім: «Пайдзіце кажны да места свайго».

І адказаў Ізраель мужом Юдзіным, і сказаў: «У мяне дзесяць часьцяў у каралю, таксама і ў Давіду я большы, чымся ты; чаму ж ты паніжыў мяне? Ці ня імне належа першае слова, каб зьвярнуць нашага караля?» Але слова мужоў Юдзіных было цьвярдзейшае, чымся слова Ізраялян.

Бо гэтак кажа СПАДАР мужом Юды а Ерузаліму: «Урабіце сабе новую пашню і ня сейце сярод церняў.

«Слухайце словы змовы гэтае, і кажыце іх мужом Юдэі а жыхарам Ерузаліму,

Дык цяпер гукай жа мужом Юды а жыхарам Ерузаліму, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Вось, Я гатую вам няшчасьце і абдумую замер супроці вас; затым кажны зьвярніцеся зь ліхое дарогі свае і папраўце дарогі свае а ўчынкі свае’".

«Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: "Пайдзі й скажы мужом Юдэйскім а жыхарам Ерузаліму: ’Ці вы не ўзялі навукі слухаць слоў Маіх? — агалашае СПАДАР. —

Тады Ярэма сказаў усяму люду, мужом а жанкам а ўсяму люду, што даў яму гэты адказ, кажучы:

Таксама, жонкі, будзьце падданыя мужом сваім, каб калі нават некатрыя непаслухменыя Слову, паступкам жонак сваіх былі прыдбаваныя бяз слова,

Бо гэтак некалі і сьвятыя жонкі, каторыя спадзяваліся на Бога, прыбіраліся, будучы падданыя мужом сваім.

Жонкі, паддавайцеся мужом сваім, як Спадару,

Але як Царква паддана Хрысту, так і жонкі мужом сваім у ўсім.

Жонкі, будзьце падданыя мужом, як прыходна ў Спадару.

Быць разумнымі, чыстымі, хатнімі работніцамі, добрымі, пакорнымі сваім собскім мужом, каб Слова Божае ня было блявузґана.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter