То напэўна, ведайце, што СПАДАР, Бог ваш, ня будзе далей праганяць народы гэтыя перад вамі, і будуць вам сеткаю, і пераказаю, і пугаю баком вашым, і церням ачом вашым, пакуль ня будзеце выгублены з гэтае добрае зямлі, каторую даў вам СПАДАР, Бог ваш.
І зрабіў з гэтага Ґедэон наплечнік, і пастанавіў яго ў сваім месьце, у Офры, і бязулілі ўвесь Ізраель за ім там, і быў ён сеткаю Ґедэону а ўсяму дому ягонаму.
І сказаў Саўла: «Аддам яе за яго, і яна будзе яму сеткаю, і будзе на ім рука Пілішчан». І сказаў Саўла Давіду другім наваратам: «Станеш імне зяцям сядні».
Асьмінанцаць локцяў увышкі адзін стоўп; вянок на ім мядзяны, і вышыня вянка тры локці, і сетка, і гранатовыя яблыкі навокал вянка — усе зь медзі. Тое самае на другім стаўпе ізь сеткаю.
І апука мядзяная на ім, і вышыня апукі пяць локцяў ізь сеткаю а гранатовымі яблыкамі на апуках навокал, — усе мядзянае; другі стоўп такі самы й гранатовыя яблыкі як на гэтым.