Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

СЬПЕРАЧАЎСЯ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «сьперачаўся» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

СЬПЕРАЧАЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І загарэўся гнеў Якава, і сьперачаўся з Лаваном. І адказаў Якаў, і сказаў Лавану: «Які выступак мой, які грэх мой, што ты надта гнаўся за імною?

І сьперачаўся люд із Масеям, і сказаў: «О, калі б сканалі тады й мы, як сканалі браты нашыя перад СПАДАРОМ!

І празь Лева сказаў: «Тумім твае а Урым твае на набожным мужу тваім, каторага Ты прабаваў у Масе, з каторым Ты сьперачаўся ля водаў Мерывы,

А цяпер, ціж ты запраўды лепшы за Валака-Цыпоронка, караля Моаўскага? Ці сьперачаўся ён із Ізраелям, ці ваяваў ён ізь імі?

І ўвесь люд па ўсіх плямёнах Ізраелявых сьперачаўся, кажучы: «Кароль выбавіў нас із рук варагоў нашых, і ён вывальніў нас із рук Пілішчан, а цяпер сам уцякаў ізь зямлі гэтае ад Аўсалома.

І ўзрушыла мяне сэрца мае, і сьперачаўся з панамі а дзяржаўцамі, і сказаў ім: «Вы вымагаеце надзвычайных працэнтаў кажны з брата свайго». І я зьбер вялікую грамаду супроці іх,

Я сьперачаўся зь імі, і кляў, і біў некатрых із мужоў, ірваў у іх валасы, і прысягаю Богам іх абавязаваў, каб яны не аддавалі дачок сваіх сыном іхным і ня бралі дачок іхных сыном сваім і сабе.

І гукаючы адважна ў імя Ісусава. Таксама гукаў і сьперачаўся з Гэленістымі; а яны прабавалі забіць яго.

І не засьпелі яны мяне, каб я сьперачаўся зь кім, і ня зьбіраў я гурбы ані ў бажніцах, ані ў месьце;

Міхайла архангіл, як, ходаючыся зь дзявалам, сьперачаўся за цела Масеява, ня важыўся вымавіць лайлівага рассудку на яго, але сказаў: «Спадар згане цябе».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
СЬПЕХ →