Дзеі 1 разьдзел » Дзеі 1:3 — параўнанне версій перакладу Чарняўскага

Чарняўскі: Дзеі 1 верш 3

Параўнанне версій перакладу Чарняўскага.

ПАРАЎНАННЕ

Параўнанне версій перакладу Чарняўскага: Дзеі 1:3 / Дз 1:3


Па Сваёй сьмерці даў Ён ім многа доказаў, што Ён жыве. Праз сорак дзён паказваўся ім ды навучаў іх пра валадарства нябеснае.

Па сваёй сьмерці даў Ён ім многа доказаў, што Ён жыве, на працягу сарака дзён паказваючыся ім ды навучаючы іх пра Каралеўства Божае.

Па Сваёй смерці даў Ён ім многа доказаў, што Ён жывы, на працягу сарака дзён паказваючыся ім ды прамаўляючы пра Валадарства Божае.

Па Сваёй смерці даў Ён ім многа доказаў, што Ён жывы, на працягу сарака дзён паказваючыся ім ды прамаўляючы пра Валадарства Божае.

Пасля пакуты Сваёй даў Ён ім многа доказаў, што Ён жывы, на працягу сарака дзён паказваючыся ім ды прамаўляючы пра Валадарства Божае.

Выдання перакладаў Уладзіслава Чарняўскага:

0. Паводле машынапісы з арыгінала аўтара.
1. Кнiга Роду (1997) 1000 ас. — Менск, Унія, 78 с.
2. Новы Запавет (1999) 1000 ас. — галоўны рэдактар В. Нікіцін, адказны рэдактар А. Бокун. Менск, 464 с.
3. Пяцікніжжа (2002) 300 ас. — пер. з лац. У. Чарняўскага; пад рэд. Станіслава Акіньчыца. Менск, «Юніпак», 250 с.
4. Новы Запавет (2003) 3000 ас. — навуковы рэдактар Жанна Некрашэвіч-Кароткая, літаратурная апрацоўка тэкста Антоні Бокун. Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ, 304 с.
5. Біблія (2012) 4000 ас. — рэдактар Н. Назарава, тэхнічны рэдактар А. Зяньковіч, карэктары В. Назараў, К.
6. Біблія (2017) — навуковае рэдагаванне — Жанна Некрашэвіч-Кароткая і Джон Элволд, рэдактар А. А. Зяньковіч, карэктары: Н. Б. Назарава, В. Ф. Назараў, К. Н. Дзмітрыенка, Ю. В. Зяньковіч. 2 версіі — кананічная і з некананічнымі кнігамі. Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter