Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні 1 Дзеяньні Апосталаў 1 разьдзел

1 Перш Тэофілю, пісаў я аб усім, што Езус рабіў і што навучаў ад пачатку.
2 Аж да дня, у якім быў узяты ў неба, перш даўшы паручэньні праз Духа Сьвятога выбраным сабою Апосталам.
3 Па Сваёй сьмерці даў Ён ім многа доказаў, што Ён жыве. Праз сорак дзён паказваўся ім ды навучаў іх пра валадарства нябеснае.
4 Аднойчы пры супольным пасілку загадаў ім не ўдаляцца з Ерузаліму, але чакаць абяцаньня Айца, "Аб якім гаварыў Я вам,
5 што Ян хрысьціў вадою, а вось вы за некалькі дзён будзеце ахрышчаны Сьвятым Духам".
6 Пыталіся ў Яго сабраўшыяся: "Госпадзе, ці ў гэты час вернеш каралеўства Ізраеля?"
7 Сказаў Ён ім: "Ня ваша справа знаць час і хвіліну, якія ўстанавіў Айцец Сваёй уладаю.
8 Але калі атрымаеце моц сыйшоўшага на вас Духа Сьвятога, тады будзеце аба Мне сьведчыць у Ерузаліме, ва ўсёй Юдэі дый Самарыі і на скрай зямлі".
9 А калі гэта сказаў, на вачах іхніх, падняўся ў высь і воблака скрыла Яго ад іх вачэй.
10 Калі яны так углядаліся, на Яго, падымаючагася ў неба, вось жа два мужы ў белых шатах станулі каля іх.
11 Яны сказалі: "Галілейцы, чаго стаіцё, углядаючыся ў неба? Гэты Езус, узяты ад вас у неба, так прыйдзе, як відзілі Яго ідучага ў неба".
12 Затым вярнуліся яны з Аліўнай (Аліўкавай) гары, каторая каля Ерузаліма, разлічана на праходку ў шабат.
13 Прыйшоўшы, сабраліся яны ў верхняй комнаце (сьвятліцы), дзе ўжо прабывалі Пётр і Ян (Ёан), Якуб і Андрэй, Філіп і Тамаш, Баўтарамей і Мэтэўш, Якуб Алфеяў сын і Сымон Зэлёт (Руплівы) дыў Юда Якубаў.
14 Яны ўсе аднадушна, трывала маліліся разам з жанчынамі і маткаю Езуса ды Яго братамі.
15 У тыя дні (аднойчы), стануўшы пасярод братоў, там было сабраўшыся каля сто дваццаці чалавек, — Пётр сказаў:
16 "Браты, каб споўнілася тое, што ў Пісаньні прадсказаў Дух Сьвяты вуснамі Давіда пра Юду, каторы быў правадніком тых, што ўзялі Езуса.
17 Ён быў залічаны да нас і ён меў удзел у гэтым служэньні.
18 Ён вось атрымаў зямлю як заплату за злачынства, павесіўся, лопнуў папалам ды выплылі ўсе яго чэравы (нутро).
19 Пра гэта даведаліся ўсе жыхары Ерузаліма, так што гэтае поле ў іхняй мове было названа Акальдэмах, значыць "поле крыві".
20 Дарэчы ў кнізе псальмаў напісана (Пс. 68:26): Хай яго панадворак будзе пустым ды хай ніхто на ім нежыве, дый: "Хай біскупства яго возьме хто іншы".
21 Дык трэба каб адзін з гэтых мужоў, што з намі хадзізлі ўвесь час, пакуль Госпад Езус быў з намі,
22 пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня ў каторым быў узяты ад нас, быў разам з намі сьведкам Ягонага ўваскрасеньня".
23 І выставілі двух: Язэпа, называнага Барсабай. З мянушкай Справядлівы ды Мацея.
24 У малітве прасілі: "Ты, Госпадзе, што знаеш (пранікаеш) усіх сэрцы, пакажы, каторга з гэтых двух выбраў.
25 Заняць месца паслугі апостальскай, з якога выбыў Юда, каб заняў належнае (сваё) месца".
26 Затым кінулі жэрабя і жэрабя пала на Мацея. Дык ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Дзеяньні святых Апосталаў, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.