1 Павал, Апостал Езуса Хрыстуса з волі Божай усім святым, якія знаходзяцца ў Эфэзе і верным у Езусе Хрыстусе.
2 Ласка вам і мір ад Бога Айца і Госпада нашага Езуса Хрыстуса.
3 Праслаўлен Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыстуса, які ўдастоіў нас з неба ўсякім багаславенствам духоўным у Хрыстусе,
4 які выбраў нас у Ім перад заснаваньнем сьвету, каб мы сталі сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у міласьці.
5 Ён вызначыў устанавіць нас сябе на дзяцей праз Езуса Хрыстуса па волі рашэньня свайго,
6 на хвалу велічы ласкі сваёй, якой абдзяліў нас ва ўмілаваным Сваім Сыне.
7 У Ім маем збаўленьне праз кроў Ягоную, адпушчэньне грахоў па багатасьці ласкі Яго.
8 Яе выліў Ён на нас шчодра ў ва ўсякай мудрасьці і ўмеласьці,
9 каб выявіць нам таямніцу сваёй волі паводле свайго ўпадабаньня, якое Ён раней запланаваў у Ім (Хрыстусе),
10 каб у паўнаце часу ўсё, што на небе і на зямлі, аб'яднаць у Хрыстусе адным (як Галаве).
11 У Ім таксама і мы сталі ўдзельнікамі, прадназначанымі рашэньнем Яго, які спраўляе ўсё паводле пастановы волі сваёй,
12 каб былі мы на славу Велічы Ягонай, якія ўжо раней паклалі надзею ў Хрыстусе (Месіяшы).
13 У Ім таксама і вы, якія пачулі слова праўды, Эвангелію збаўленьня вашага і ў Яго ўверыўшы, былі вы пазначаны абяцаным Духам Сьвятым,
14 які ёсьць задаткам насьледніцтва нашага для адкупленьня набытку (уласнасьці) і на славу Ягонай Вялікасьці.
15 Дзеля таго і я, чуючы пра вашу веру ў Госпада Езуса і пра міласьць да ўсіх сьвятых,
16 не спыняюся дзякаваць Богу за вас, помнячы пра вас у мольбах маіх,
17 каб Бог Госпада нашага Езуса Хрыстуса, Айцец хвалы даў вам духа мудрасьці і абяўленьне пазнаць яго добра,
18 каб ласкаю асьвяціў вочы сэрца вашага пазнаць, у чым надзея ягонага пакліканьня ды якія багацьці славы насьледніцтва ягонага паміж сьвятых
19 і якая велічэзная сіла мугутнасьці Ягонай адносна нас, веруючых, сіла дзейнасьці Моцы Яго,
20 якую раскрыў у Хрыстусе, ўваскрашаючы Яго з умёршых і садзячы праваруч Сябе ў небе
21 вышэй за ўсякае Князёўства і Уладу, Магутнасьць і Валаданьне і над усякае імя, якое імянуецца ня толькі ў гэтым веку, але таксама і ў будучым.
22 І ўсё палажыў пад ногі Яму і ўчыніў Яго Галавой над усякім Касьцёлам,
23 які ёсьць Целам Ягоным, паўнатой Таго, які ўсё ва ўсім пранікае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Пісьмо да Эфэзцаў, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.