Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Ціта 1 Пісьмо да Ціта 1 разьдзел

1 Павал, слуга Божы, Апостал жа Езуса Хрыстуса, па веры выбраньнікаў Божых і пазнаньню праўды, вядучай да пабожнасьці
2 у надзеі жыцьця вечнага, якое абяцаў спрадвеку Бог праўдамоуны.
3 Аб'явіў жа мне ў свой час сваё слова, паручаючы вясьціць яго па наказу Бога Збаўцы нашага.
4 Тыту, умілаванаму сыну ў супольнай веры. Ласка і мір ад Бога Айца і Езуса Хрыстуса, Збаўцы нашага.
5 Дзеля таго пакінуў я цябе на Крыце, каб ты ўсе неўпарадкаваныя справы наладзіў і каб устанавіў у гарадах прэзьбітэраў-духоўнікаў, як я табе наказаў.
6 Калі хто без заганы, муж аднае жонкі, мае веруючыя дзеці, не ў віне распусты або бяскарнасьці.
7 Належыцца бо, каб біскуп быў беззаганы як распарадзіцель Божы, ня горды, не гняўлівы, не п'яніца, не авантурнік не сквапны да нажывы,
8 але гасьцінны, ласкавы, чэсны, справядлівы, сьвяты, старанны,
9 трымаючыся праўдзівае навукі, згоднай з навучаньнем, каб здатны быў ён скланяць да праўдзівай навукі і нават тых, якія выступаюць супроць доказаў.
10 Бо ёсьць таксама шмат непаслухмяных, пустаслоўных ды звадыяшаў, асабліва з абрэзаных (жыдоў),
11 каторым трэба зачыняць рот, бо яны ўсе дамы разладжваюць, навучаючы тому, што не належыцца, дзеля ліхога нажытку.
12 Сказаў жа адзін з іх самых, іхні вяшчун /прарок/: "Крытчане заўжды ілгуны, злыя зьвяры, гультайскія жываты."
13 Пасьведчаньне такое праўдзівае. Таму сварыся на іх строга, каб трывалі ў здаровай веры,
14 не зьвяртаючы ўвагі на жыдоўскія байкі ці на выказваньні людзей, якія адварочваюцца ад веры.
15 Для чыстых усё з'яўляецца чыстым. Спаганеным жа і ня веруючым нішто ня ёсьць чыстым, і забруджаны іх думкі і сумленьне.
16 Быццам вераць у Бога, а на справе дзейнасьцю сваёй пярэчаць, бо абрыдныя яны і няверныя, да ніякай добрай дзейнасьці не здатныя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пісьмо да Ціта, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.