Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Тэсалонцам 1 1-е пісьмо да Тэсалонцам 1 разьдзел

1 Павал і Сільван, і Тымафей Тэсалоніцкаму Касьцёлу ў Богу Айцу і Госпаду Езусе Хрыстусе. Ласка Божая вам і супакой.
2 Дзякуем Богу заўсёды за вас усіх, помнячы пра вас безупынна ў нашых малітвах.
3 Помнячы на дзейнасьць веры вашай, на труд, міласьць і трываласьць надзеі ў Госпадзе нашым Езусе Хрыстусе перад Богам і Айцом нашым.
4 Ведаем, дарагія ў Богу браты, выбраньне вашае.
5 Бо навучаньне (эвангелізацыя) вас не апіралася адно толькі на словах, але на сіле і на дзеяньні Духа Сьвятога ды на намаганьнях многіх, бо ж самі ведаеце, якімі мы былі ў вас для вас.
6 А вы сталіся пасьлядоўнікамі нашымі і Езусавамі. Вы прынялі слова з горам вялікім і з радасьцю Духа Сьвятога,
7 і так вы сталі ўзорам усім верным у Мацэдоніі і Ахаі.
8 Бач, ад вас распаўсюдзілася слова Божае ня толькі на Мацэдонію і Ахаю, але ва ўсякае месца разыйшлася вера ваша ў Бога, так што няма патрэбы гаварыць пра гэта.
9 Самі людзі гавораць пра вас, якое прыняцьце мелі мы ў вас, ды як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць жывому Богу,
10 і чакаць Сына Ягонага з неба, якога Ён падняў з умёршых, Езуса, каторы ухаваў (выбавіў) нас ад будучага гневу (Божага).
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае пісьмо да Тэсалонцам, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.