1 Юда, слуга Езуса Хрыста, брат Якуба, — тым, што пакліканы, умілаваныя ў Богу Айцу і захаваныя для Езуса Хрыста:
2 Хай вашым удзелам будзе міласэрдзе і супакой, і міласьць.
3 Дарагія, я вельмі хацеў вам напісаць пра супольнае наша збаўленьне і лічу неабходным захаваць вас да барацьбы за веру адзін раз усім часам дадзеным сьвятым.
4 Улезьлі бо да вас нейкія людзі, якія ўжо даўно запісаны на гэты суд (асуджэньне): бязбожныя, каторыя ласку Бога нашага замяняюць на распусту, а нават адракаюцца ад адзінага Уладара і Госпадаа нашага Езуса Хрыста.
5 Хачу вам прыпомніць, хоць вы ўсё гэта ведаеце, што Госпад найперш вызваліў (асвабадзіў) народ з зямлі Эгіпецкай, а пасьля выгубіў тых, што ня верылі.
6 Ангелаў жа, тых, што зьбераглі сваёй дастойнасьці, але пакінулі сваё жыльлё, зьвязаных павяковымі путамі затрымаў у цемрадзі (цемры) да вялікага суднага дня,
7 як Садома і Гамора і суседнія гарады — падобным спосабам як яны — аддаліся кінуліся распусьце і страсьці чужога цела — застаюцца прыкладам, церпячы кару вечнага агня.
8 Падобна і тыя прарокі са сноў паганяць цела, зьневажаюць валаданьне — Госпада дні блюзьняць на "хвалы".
9 Калі Арханёл Міхал спорыў і д'яблам пра цела Майсея, ня сьмеў кінуць зьневажлівага асуджэньня, але сказаў: "Хай Госпад цябе пакарае".
10 Яны блязгуваюць на тое, чаго ня ведаюць, хоць натуральна пазнаецца як неразумныя жывёліны ды гэтым сябе паганяюць (псуюць).
11 Гора вам, бо пайшлі вы дарогай Каёна і паддаліся абману (ашуканству) Балаама за заплату, а ў бунце Кярэя папрадавалі.
12 А іншыя на вашых вячэрах любові агапах (літургічных багаслужэньнях) балююць з вамі, без страха раз'ядаюцца: гэта воблакі без вады ветрам ганяныя, гэта дрэвы асеньнія бясплодныя, два разы мёртвыя — выкарчаваньня.
13 Гэта ўзбураныя віры марскія (на моры), што выпеньваюць сваю бязсаромнасьць, гэта блудзячыя зоркі (блудзяць) для каторых непраніклівыя цемрадзі навек празначаны.
14 Вось жа пра іх праракаваў сёмы па Адаме (патрыярха) Гэнох, кажучы: "Вось жа прыйшоў Госпад з міріядамі Сваіх сьвятых",
15 каб учыніць суд (судзіць), над усімі ды пакараць усіх бязбожнікаў за ўсе іхнія бязбожныя злачынствы, у якіх уяўлялася іхняя бязбогасьць, пакараць за ўсе блявузгі супраць Яго, якія казалі бязбожныя грэшнікі".
16 Яны наракаюць (мармочуць) і жаляцца на свой лёс, долю, хоць патураюць сваім страсьцям (сваім змыгам), ды вуснамі блявузгаюць і з прычыны карысьці патураюць асобам, людзям
17 Вы ж, дарагія, мейце ў памяці словы, высказаны Апосталамі Госпада нашага Езуса Хрыста,
18 калі яны казалі вам: "У апошні час паявяцца крывадушнікі, каторыя будуць вясьці сябе па бязбожных страсьцях (змысловасьці)".
19 Яны жывуць жывёлы ня маючыя Духа.
20 Вы ж, даражэнькія, грунтуючыся на веры вашай найсьвяцейшай — маліцеся ў Духу Сьвятым,
21 ды ў міласьці Божай беражыце саміх сябе, чакаючы міласэрдзя Госпада нашага Езуса Хрыста — на жыцьцё вечнае.
22 Тым, што сумняваюцца — будзьце міласэрнымі,
23 іх ратуйце, вырываючы з агня,іншых пашкадуйце з боязьзю, брыдзячыся нават спаганеным іхнім целам адзеньнем.
24 А Таму вось, хто можа ўсьцерагчы вас ад падзеньня і паставіць незаганнымі і радаснымі на віду Сваёй хвалы,
25 Адзінаму Богу Збаўцы нашаму праз Езуса Хрыста, Госпада нашага будзь хвала, веліч (маестат), магутнасьць ды ўлада перад усімі вякамі (спрадвечная) і цяпер і ў вякі вечныя. Амэн.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пісьмо сьв. Юды, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.