Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Юды прадмова Пісьмо Юды прадмова

Юда Апостал, сын Альфея, брат Якуба Маладзейшага, а затым і Збаўцы. Называны быў таксама Тадэвушам (Фадзеям) і Левім. Апасталаваў у Арабіі, Мезапатаміі і Сырыі, дзе ў Араце (Бейруце) быў замучаны. Быў таксам першым біскупам у Ерузаліме.

Аб яго жыцьці маем скупыя весткі. Ягоны ліст быў накіраваны да хрысьціян Юдэйскага (жыдоўскага) паходжаньня, пражываючых у самой Палестыне і ў бліжэйшых ад яе мясцовасьцях.

Самай важнай мэтай лісту было забясьпечыць вернікаў народ пашыранымі там блуднымі вучэньнямі дагматычнымі ды заахвоціць іх да вернага захаваньня навукі Апосталаў, Хрыста.

У зьмесце яго ліста ўдарае падабенства, а нават тоесамасьцю з другім лістом сьвятога Пятра, нават падобна высказы, сказы. Гэта зразумела, бо сьвяты Пётр знаў ліста сьвятога Юды і на яго паклікаўся ў небясьпецы пагражаючай веры з боку блуднаверцаў.

Маючы на ўвазе падабенства з лістом сьв. Пятра Апостала лёгка вызначыць дату напісаньня ліста — гэта час паміж сьмерцю Якуба — 62г. ды сьмерцю Пятра 64г. Дзе напісаны — не вядома. Можна дапусьціць, што напісаны або ў самой Пелестыне або ў яе ваколіцах.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пісьмо сьв. Юды, уступ

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.