Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 Пятра 1 2-е пісьмо Пётры 1 разьдзел

1 Сымон Пётр, слуга і апостал Езуса Хрыста. Тым, што дзякуючы справядлівасьці Бога нашага і Збаўцы Езуса Хрыста — атрымалі веру дастойную як і наша:
2 Ласка вам і супакой (мір) хай памножацца праз пазнаньне Бога і Езуса, Госпада нашага.
3 Яго Божая моц надарыла (надзяліла) нас усім, што патрэбнае да жыцьця, і пабожнасьці, праз пазнаньне Таго, Хто паклікаў нас сваёю хвалой і дасканаласьцю.
4 Поруч з імі падараваў Ён нам дарагія і вялікія абяцаньні, каб праз іх сталіся б мы ўдзельнікамі Божае натуры, усьцярогшыся разбэшчанасьці (сапсуцьця), якая пашыраецца па сьвеце праз страсьці.
5 Таму старайцеся з усіх сіл, каб сваёю вераю выхаваць дабрадзейнасьць (цноту), а праз дабрадзейнасьць пазнаньне (умеласьць),
6 а праз пазнаньне — паўстрыманасьць, (авалоду), а праз паўстрыманасьць — стойкасьць, а праз стойкасьць (трываласьць) — пабожнасьць,
7 а праз пабожнасьць — прыяцельскасьць (сяброўства, прыянасьць) брацкаю, а праз брацкасьць — любоў.
8 Калі яны — гэтыя дабрадзейнасьці ў вас жывуць і ўмнажаюцца, дык вы не будзіце бяздзейнымі і бясплоднымі ў пазнаньні нашага Госпада Езуса Хрыста.
9 А каму іх не хапае (стае) — ён сьляпы і недавіда, ён забыўся аб ачышчэньні ад даўнейшых сваіх грахоў.
10 Дык тым больш, браты, старайцеся ўгрутаваць сваё пакліканьне і выбраньне. Гэтак паступаючы ня будзеце кульгаць, падаць.
11 Такім чынам яшчэ шырэй разчынецца вам уваход у вечнае каралеўства Госпада нашага і Збаўцы, Езуса Хрыста.
12 Таму я буду вам заўсёды прыпамінаць гэта, хоць вы ведаеце і перакананыя ў гэтай праўдзе.
13 Я лічу сваім абавязкам, пакуль знаходжуся ў гэтай палатцы (целе), вам гэта прыпамінаць,
14 бо прадчуваю, што хутка пакіну гэту палатку (цела), так як наш Госпад Езус Хрыстус выявіў мне.
15 Буду старацца, каб вы мелі магчымасьць і па маім адыходзе аб гэтым помніць.
16 Мы вясьцілі вам нашага Госпада Езуса Хрыста моц і прыход мудра абдуманых басьнях, але як сьведкі, бачачы Ягоную веліч.
17 Атрымаў бо Ён ад Бога Айца пашану і хвалу, калі вось такі голас празвучэў да яго ад вечнай славы: "Гэта сын мой умілаваны, у Якім Я маю ўпадабаньне, Яго слухайце!"
18 Мы чулі, як гэты голас чуўся з неба, калі мы з ім разам былі на сьвятой гары.
19 Прытым мы маем аднак мацнейшую прарочаю мову, а вы добра зрабілі б трымаючыся яе, як пры лямпе, якая сьвеціць у цёмным месцы аж пакуль дзень засьвітае, а зорка раньняя ўзыйдзе ў вашых сэрцах.
20 Гэта перад усім мейце на ўвазе, што ніводнае прароцтва Пісаньня нельга выясьняць самавольна.
21 Бо не па волі людзкай было калісьці абвешчана прароцтва, але прадсказвалі яго Духам Сьвятым кіраваныя сьвятыя людзі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое пісьмо сьв. Пётры, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.