1 Дарагія, пішу да вас ужо другі ліст, стараюся ў іх ажывіць ваш здаровы розум і памяць,
2 каб вы помнілі словы, якія ўжо даўно былі прадсказаны сьвятымі прарокамі поруч перададзены Госпадам і Збаўцаю, ды пададзены вашымі апосталамі.
3 Перад усім ведайце, што ў апошні час паявяцца паклёпнікі з кпінямі, каторыя будуць вясьці сябе па сваіх страсьцях:
4 і будуць пытацца: Дзе ж абяцаньні Ягонага прыходу? Вось з тога часу як бацькі паснулі, усё адзінакава застаецца, як ад пачатку сьвету?"
5 Бо ня ведаюць яны цікавыя, што неба было здаўна, і што зямля з вады і праз ваду на слова Божае заіснавала,
6 ды што праз яе той сьвет загінуў затоплены вадою.
7 А тое самае слова захавала цяперашняе неба і зямлю на кару агня, на дзень суду і загубу бязбогіх людзей.
8 Няхай для вас, дарагія ня будзе тайнай гэта вось, што адзін дзень у Госпада як тысяча гадоў, а тысяча гадоў як адзін дзень.
9 Не замарудзіць з зьдзейсьненьнем свайго абяцаньня — бо некаторыя здаецца, што Госпад марудзіць — ды Ён цярплівы для вас. Ён ня хоча нічыёй загубы, але хоча ўсіх давесьці да наварачэньня.
10 Мо злодзей прыйдзе дзень Госпадаў, у каторым неба са свістам праміне, а зоркі ўва агні разсыпяцца, а зямля з сваімі творамі згарыць.
11 Калі ўсё гэта мае так рухнуць (зьнішчэць), дык якімі павінны (мусіце) вы быць у сьвятым сужыцьці і пабожнасьці,
12 калі чакаеце і стараецеся прыскорыць прыход дня Божага, у якім нябёсы палымеючыя зчэзнуць, а зоркі ў агні разсыпяцца.
13 Аднак па абяцаньні чакаем новага неба і новай зямлі, у якой зажыве справядлівасьць.
14 Дзеля таго, дарагія, чакаючы гэтага — старайцеся, быць прыгатаванымі, каб Ён застаў вас без заганы і спракуды — у супакою.
15 А цярплівасьць Госпада нашага лічыце за збаўленную, як і наш дарагі брат Павал у сваёй мудрасьці напісаў вам,
16 як таксама ва ўсіх лістох аб гэтым гаворыць. У іх ёсць некаторыя справы трудныя зразумець. Іх людзі недавучаныя і неўстойлівыя людзі выкрыўляюць, як таксама і іншыя Пісаньні на сваю загубу.
17 Затым вы, дарагія, аб гэтым папярэжаныя, сьцеражыцеся, каб не ўпутацца ў блуды ліхотнікаў, якія не паважаюць законаў Божых, сваёй трываласьці, не давялі вас да ўпадку.
18 Дык мужнейце ў ласцы і ў пазнаньні Госпада нашага і Збаўцы, Езуса Хрыста. Яму хвала, як цяпер, так і да дня вечнасьці. Амэн.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другое пісьмо сьв. Пётры, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.