Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Пётры 3 Другі Пётры 3 разьдзел

1 Гэта ўжо другі ліст, умілаваныя, пішу вам; і ў іх дамяненьням узрушаю шчырую думку вашую,
2 Каб вы памятавалі словы, уперад сказаныя сьвятымі прарокамі, і расказаньне Спадара а Спаса апосталамі вашымі.
3 Наўперад ведайце, што ў вапошніх днёх прыйдуць насьміханьнікі, подле собскіх жадаў сваіх ходзячыя
4 А кажучыя: «Ідзе абятніца прыходу Ягонага? бо адгэнуль, як пачалі паміраць айцове, ад пачатку стварэньня, усе застаецца таксама».
5 Бо гэта схавана ад іх із собскае волі іхнае, што нябёсы здаўна, а зямля, трываючы словам Божым, з вады і ў вадзе,
6 Катораю тагачасны сьвет, затоплены вадою, загінуў.
7 А цяперашнія нябёсы й зямля словам Ягоным захаваны, дзяржаны агню на дзень суду і загубы бязбожных.
8 Але няхай ня будзе схавана ад вас, умілаваныя, тое адно, што ў Спадара адзін дзень, як тысяча год, і тысяча год, як адзін дзень.
9 Не адвалакае Спадар з абятніцы, як некатрыя маюць за адвалоку, але доўга церпе нам, ня хоча, каб хто-колечы загінуў, але каб усі прышлі да каяты.
10 Але дзень Спадароў прыйдзе, як злодзей ночы, тады з грукатам неба мінець, і навалы, разгарэўшыся, растопяцца, і зямля і ўчынкі на ёй згараць.
11 Калі такім парадкам ўсе гэта растопіцца, дык якімі маеце быць вы ў сьвятым паступку й набожнасьці,
12 Каторыя чакаеце й барзьдзіце да прыходу дня Божага, з каторага прычыны нябёсы, будучы запалены, растопяцца, і навалы, угарэўшыся, растаюць?
13 Але мы, подле абятніцы Ягонае, чакаем новых нябёсаў і новае зямлі, у каторых прабывае справядлівасьць.
14 Дык умілаваныя, чакаючы гэтага, улягайце, каб бяз плямы й заганы знойдзены былі Ім у супакою;
15 І цярплівосьць Спадара нашага майце за спасеньне, як і ўмілаваны брат наш Паўла, подле данае яму мудрасьці, напісаў вам,
16 Як і ў вусіх лістох, кажучы праз тое ж, у каторых некатрыя рэчы цяжка разумець, каторыя ненавучаныя й неўмацаваныя перакручуюць, як і засталыя Пісьмы, на собскую згубу сваю.
17 Дык, любовыя, ведаючы гэта наперад, сьцеражыцеся, каб, будучы зьведзены абмылаю нягодных, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня,
18 Але расьціце ў ласцы і ў знацьцю Спадара нашага а Спаса Ісуса Хрыста. Яму слава цяпер і ў дзень вечнасьці. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другі суборны ліст сьвятога Пётры апостала, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.