Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

2 Пятра 3 2 Пятра 3 разьдзел

1 Гэта ўжо другі ліст, улюбёныя, пішу вам, у іх я абуджаю напамінкам ваш чысты розум,
2 каб вы ўспомнілі словы, раней сказаныя святымі прарокамі, і запаведзь Госпада і Збаўцы, перададзеную вашымі Апосталамі.
3 Ведаючы перш за ўсё, што ў апошнія дні прыйдуць глумліўцы з глумленнем, якія жывуць паводле сваіх пажадлівасцяў,
4 і скажуць: «Дзе абяцанне Яго прышэсця? Бо з тых часоў, як спачылі бацькі, усё застаецца так ад пачатку стварэння».
5 Бо схавана ад тых, хто гэтага хоча, што нябёсы былі здаўна, зямля з вады і праз ваду паўстала словам Божым,
6 што тагачасны свет загінуў, затоплены вадою;
7 а цяперашнія нябёсы і зямля захаваныя тым жа Словам для агню, яны захаваюцца на дзень суда і пагібель бязбожных людзей.
8 Але няхай адно гэта не застаецца схаваным ад вас, улюбёныя, што адзін дзень у Госпада, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як адзін дзень.
9 Не марудзіць Госпад з абяцаннем, як некаторыя лічаць гэта прамаруджаннем, але доўга церпіць вас3, не хочучы, каб хто-небудзь загінуў, а каб усе прыйшлі да пакаяння.
10 І нібы злодзей [уначы], прыйдзе ж дзень Гасподні, у які нябёсы з шумам адыдуць, часціцы ж, распаленыя, разбурацца, а зямля і ўсё на ёй будуць спалены.
11 Калі ўсё гэта так разбурыцца, дык якімі павінны быць вы ў святых паводзінах і набожнасці,
12 чакаючы і прыспешваючы прышэсце Божага дня, у які нябёсы, успалымнёныя, разбурацца і распаленыя часціцы расплавяцца?
13 Але паводле Яго абяцання мы чакаем новых нябёсаў і новай зямлі, на якіх жыве праведнасць.
14 Таму, улюбёныя, чакаючы гэта, пастарайцеся, каб Ён знайшоў вас без плямы і без заганы ў спакоі,
15 і доўгацярплівасць нашага Госпада лічыце збавеннем, як і наш улюбёны брат Павел паводле дадзенай яму мудрасці напісаў вам,
16 як і ва ўсіх сваіх лістах, кажучы ў іх пра гэта; у іх ёсць сёе-тое цяжкае для разумення, што невукі і няцвёрдыя перакручваюць, як і астатнія Пісанні, на сваю ўласную пагібель.
17 Дык вы, улюбёныя, ведаючы гэта загадзя, сцеражыцеся, каб вы не былі зведзены падманам беззаконнікаў і не адпалі ад сваёй цвёрдасці,
18 а расціце ў ласцы і пазнанні нашага Госпада і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму слава і цяпер, і ў дзень вечнасці. [Амін].

Каментары ці зноскі:

9 3: У некат. рукап.: нас.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другі ліст Пятра, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014