1 Аб'ява Езусу Хрыстуса, якую яму даў Бог, каб адсланіць слугам сваім, што павінна стацца ў хуткім часе. І паслаўшы анёла паведаміў слузе свайму знакамі.
2 Ён сьведчыць аб Слове Божым і аб Езусе Хрыстусе, і аб усім, што бачыў.
3 Шчасьлівы той, хто чытае і чуе Слова гэтага прароцтва і захавае тое, што ў іх напісана, час бо блізкі.
4 Ян сямі касьцёлам у Азіі. Ласка вам і супакой ад Таго,Каторы ёсць, Які быў, і Які надыдзе і ад сямі Духаў, што перад тронам Ягоным,
5 і ад Езуса Хрыстуса, вернага Сьведкі, першароднага з ускросшых, і Ўладара зямных каралёў. Ён узлюбіў нас і абмыў нас ад грахоў нашых крывёй сваёй,
6 і зрабіў нас валадарствам і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму: Яму хвала і валаданьне на векі вечныя. Аман.
7 Вось жа прыходзіць у хмарах, і ўбачыць Яго ўсякае вока і ўсе якія Яго пракалолі. І залямантуюць над Ім усе пакаленьні зямлі. Так. Аман.
8 Я — Альфа і Омега, пачатак і канец,-кажа Госпад Бог. Які ёсьць, Які быў і Які прыйдзе, Усемагутны.
9 Я Ян, брат ваш, удзельнік у прыгнёце, у валадарстве і цярплівасьці ў Хрысце Езусе быў на востраве Патмас для слова Божага і сьведчаньня аб Езусе.
10 Я быў у захапленьні духа ў дзень Госпадаў і пачуў за сабою зычны голас, быццам трубы, які казаў: "Што бачыш, запішы ў кнізе і пашлі сямі касьцёлам у Азіі: што ў Эфезе, і ў Смырне, і ў Пергаме, Тыятыры, і ў Сардзе,і ў Філадэльфіі і ў Лаодэцыі".
11 Я адвярнуўся, каб зірнуць, адкуль быў голас, што да мяне гаварыў, а адвярнуўшыся ўбачыў сем залатых сьвяцільнікаў
12 і паміж сьвяцільнікаў залатых некага падобнага да Сына Чалавечага, адзетага ў доўгую сукню сьвятарскую, падперазанага пад грудзі залатой павязкай,
13 галава ж ягоная і валасы былі белыя, як воўна, былі, як быццам снег, і вочы яго як полымя агня.
14 І ногі Яго падобныя да бронзы, распаленай у печы, а голас Ягоны падобны на гук бурных водаў.
15 І Ён трымаў у руцэ сваёй правай сем зорак, з вуснаў жа Яго вытыркаў меч двухбакова востры, а твар Ягоны зіхацеў, як сонца ў магутнасьці сваёй.
16 Убачыўшы Яго, упаў я да ног Яго, быццам нежывы. А Ён паклаў правую руку сваю на мяне, кажучы: "Ня бойся! Я-Першы і Апошні і Жывы.
17 Я быў памёршым, а вось жа жывы на векі вечныя і маю ключы ад сьмерці і пекла.
18 Дык напішы, што ты ўбачыў, што ёсьць і што павінна стацца пасьля.
19 Таямніца сямі зорак, якія ты бачыў у маёй правай руцэ, і сямі сьвяцільнікаў залатых вось якая: сем зорак-гэта сем анёлаў сямі касьцёлаў, а сем сьвяцільнікаў-гэта сем касьцёлаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Аб'явы сьв. Яна, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.