10 1 Пасьля ўбачыў я іншага магутнага анёла, сыходзячага з неба, заслоненага воблакам, над галавой у яго вясёлка і твар ягоны, быццам сонца, а ногі яго як быццам слупы вогненыя.
2 Ён меў у руцэ сваёй адкрытую кнігу. І разлажыў ногі свае: правую на мора, а левую на зямлю.
3 Ён гаманіў магутным голасам на падабенства рыкаючага льва. На ягоны рык раздаўся гук сямі грамоў.
4 А калі прагучэла гэтых сем грамоў, сабраўся я пісаць , але пачуў з неба голас, кажучы мне: "Налажы пячаць на тое, што апавяшчала сем грамоў, не пішы того!"
5 А ў той час анёл, якога я бачыў стаячага на моры і на зямлі, падняў руку сваю ў неба і
6 прысягнуў праз Жывучага на векі вечныя, Каторы стварыў неба і ўсё, што на ім ёсьць, і зямлю і тое, што на ёй знаходзіцца, і мора, і што ў ім ёсьць, бо часу ўжо больш ня будзе.
7 Але ў тых днях, у час голасу сёмага анёла, калі ён пачне трубіць, збудзецца таямніца Божая, як прадсказаў Бог праз слуг сваіх прарокаў.
8 І пачуў я зноў голас з неба, кажучы мне: "Ідзі і вазьмі адкрытую кніжачку, якую трымае ў руцэ анёл, стоячы на моры і на зямлі.
9 І пайшоў я да анёла, кажучы яму, каб ён даў мне кнігу. А ён сказаў мне: "Бяры кнігу і з'еш яе, нутро тваё перапоўніць яна горыччу, але ў вуснах тваіх будзе яна салодкая, як мёд.
10 І ўзяў я кніжку з рукі анёла і праглынуў яе. У вуснах маіх была яна салодкай, як мёд. А калі яе спажыў, нутро маё напоўнілася горыччу.
11 І сказаў ён мне: "Ты павінен зноў вясьціць прароцтвы пра людзей, пра народы, пра мовы і пра многіх каралёў".
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Аб'явы сьв. Яна, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
