1 Пасьля таго чуў я голас гучны на небе як быццам многіх натоўпаў, усклікваючых: "Альлелюя, збаўленьне і хвала, і валаданьне належыць Богу нашаму,
2 бо праўдзівыя і справядлівыя суды Ягоныя. Ён бо асудзіў распусьніцу вялікую, якая паганіла зямлю сваёй распустаю і помсьціў кроў слуг сваіх, якою пляміла яна рукі свае".
3 І зноў ускрыкнулі: "Дым з яе (распусьніцы-горада) будзе падымацца на векі!"
4 І ўпалі на твар дваццаць чатыры старцы і чатыры жывёлы (істоты) і далі паклон Богу сядзячаму на троне і ўсклікнулі: "Амэн. Алелюя".
5 А голас, зяходзячы ад трона сказаў: "Слаўце Бога нашага ўсе слугі Ягоныя, каторыя Яго баіцёся, -- малыя і вялікія".
6 І пачуў я голас незлічонае грамады, як шум многіх водаў і як гук вялікіх грымотаў, кажучы: "Альлелюя, узяў вось уладу Госпад Бог наш Усемагутны.
7 Радуймася і цешмася, і дайма хвалу Яму, бо надышоў час шлюбу Ягнёнка. Уміленніца Яго прыгатавана.
8 Дадзена ёй прыбрацца ў вісон чысты і ірдзеючы. Бісер бо азначае справядлівасьць сьвятых.
9 І сказаў ён мне: "Напішы: Шчасьлівыя, пакліканыя на вясельле Ягнёнка". І дабавіў мне: "Гэта сапраўды Божыя словы".
10 Я ўпаў яму да ног, каб ушанаваць яго. А ён сказаў мне: "Не рабі гэтага, бо і я спаслужнік твой і брат братоў тваіх, маючых пасьведчаньне Езуса. Багаславі. Пасьведчаньне Езуса — гэта дух прароцтва".
11 І ўбачыў я адкрытае неба, і вось з'явіўся белы конь. На ім сядзеў коньнік на імя Верны і Праўдзівы. Ён спаганяе справядлівасьць і змагаецца.
12 Вочы яго, як полымя агністае, а на галаве ў яго шмат каронаў. Імя Яго выпісана, але ніхто Яго ня ведае, апрача Яго самога.
13 Адзеты Ён у вопратку спырсканую крывёй, а завецца імя Яго Божае Слова.
14 А войска яго, знаходзіцца ў небе, адзета ў бісер чысты і белы, і на белых конях ідзе за ім.
15 З вуснаў яго выходзіць меч двухбаковавостры для караньня народаў. І ён будзе валодаць над імі жалезным жазлом і сам стопча прэс віна гневу Бога Усемагутнага.
16 А на плашчы і на клубе яго напісанна імя: Валадар над валадарамі, Госпад над валодаючымі.
17 І ўбачыў аднаго анёла ў сонцы, і закрычаў ён вялікім голасам да ўсіх птушак, якія ляталі праз сярэдзіну неба: "Хадзіце і сабярыцеся на вялікую вячэру Божую!
18 каб падалі целы каралёў і целы правадыроў і целы мужных, і целы коней і ездакоў, целы ўсіх вольных і нявольнікаў, малых і вялікіх".
19 І пабачыў я таксама бестыю і каралёў зямлі побач з войскам іхнім, падрыхтаваным да бітвы з тым, што сядзеў на кані, і з Ягоным войскам.
20 І схоплена была бестыя, а з ёй і фальшывы прарок, які чыніў цуды-дзівы перад ёю. Дзівамі тымі ёй зводзіў людзей, што атрымалі знак бестыі і што пакланіліся перад яе вобразам. Абое яны былі кінуты ў возера агністае, палаючае серкай.
21 А іншыя пагінулі ад мяча коньнікі, ад мяча двухбаковавострага, што выходзіў з вуснаў Ягоных. І ўсе птушкі нажыраваліся на іх целам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Аб'явы сьв. Яна, 19 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
