1 Пасьля гэтага ўбачыў я: вось дзьверы адчыненыя ў небе, і голас першы, які я пачуў, быў як быццам голасам трубы, размаўляючай са мною і кажучай: Увайдзі сюды, і я пакажу табе тое, што павінна стацца пасьля.
2 І адразу папаў я ў захапленьне духам: і вось трон стаяў у небе, а на троне нехта сядзеў.
3 А той, хто сядзеў, падобны быў з выгляду да каменя з яспіса і сардзія, і вясёлка вакруг трона была падобная з выгляду на смарагд.
4 А вакол трона-дваццаць чатыры троны, а на тронах сядзела дваццаць чатыры старэйшын, адзетых у белыя вопрадкі, а на галавах іхніх-залатыя кароны.
5 А ад трона ўспыхвалі маланкі і галасы, і громы ды сем сьвяцілаў палаючых перад тронам: яны ж гэта-сем Духаў Божых.
6 Перад тронам зьзяла нібы шклянае мора, падобнае на крышталь, а на сярэдзіне трона і навокал трона-чатыры жывёліны, поўныя вачэй і наперадзе, і ззаду.
7 А першы зьвер падобен на льва, а другі зьвер падобны да вала, а трэці зьвер меў твар быццам чалавечы, а чацьвёрты зьвер меў падабенства да арла лятаючага.
8 А чатыры зьвяры паасобку мелі па сем крыляў і вакруг, і ўсярэдзіне мелі поўна вачэй і бесьперапынна днём і ноччу яны ўскліквалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Усемагутны, Які быў і Які ёсьць, і Які прыходзіць.
9 І калі аддавалі тыя жывёліны паклон і хвалу, і падзяку Седзячаму на троне, Жывучаму на векі вечныя,
10 падала перад Седзячым на троне дваццаць чатыры старэйшын, і кланяліся яны Жывучаму на векі вечныя, і клалі кароны свае перад тронам, кажучы:
11 "Дастойны Госпад Бог наш прымаць хвалу і паклон, і моц, бо Ты стварыў усё, і ўсё з волі Тавёй існавала і было створана".
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Аб'явы сьв. Яна, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
