12 1 І вялікі знак паявіўся на небе: Жанчына, адзетая ў сонца, месяц пад яе ступнямі, а на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак.
2 Была яна цяжарная і крычала ад болю і мук раджаньня.
3 І з'явіўся іншы знак на небе: вось дракон-гад вялізны, рыжы, сямігаловы і з дзесяццю рагамі, а на галовах яго сем карон,
4 а хвост яго сьцягнуў трэцюю частку зорак на небе і кінуў іх на зямлю. І дракон-гад стаў перад жанчынаю, якая павінна радзіць, каб, як яна народзіць, зжорці яе сына.
5 І нарадзіла сына, які будзе валадарыць над усімі народамі жалезным жазлом. І схоплены быў яе сын да Бога і да Ягонага трона, а жанчына ўцякла на пустыню,
6 дзе мела месца, прыгатаванае Богам, каб кармілі яе там тысячу дзьвесьце шэсьцьдзесят днёў.
7 I пачалася вялікая вайна на небе; Міхал і анёлы яго змагаліся з драконам, а дракон ваяваў са сваімі анёламі.
8 I не маглі, і не маглі яны ўжо далей прабываць у небе.
9 I скінуты быў дракон, гад той магутны, стары зьмей, які завецца д'ябал і шатан, спакушальнік сусьвету, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.
10 I пачуў я голас магутны на небе, кажучы; "Цяпер настала збаўленьне і моц, і валадарства Бога нашага і валаданьне Хрыстуса Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвіняў іх перад Богам нашым днём і ноччу.
11 I тыя перамаглі яго дзякуючы крыві Ягняці і для слова свайго сьведчаньня, і не шкадавалі душаў сваіх ажно да канца (сьмерці).
12 Дзеля таго цешцеся неба і жыхары ягоныя. Гора зямлі і мору, бо сышоў д'ябал да вас, поўны вялікай злосьці, ведаючы, што мае мала часу.
13 А калі дракон спасьцярог, што скінуты ён на зямлю, прасьледваць жанчыну, нарадзіўшую сына.
14 I былі дадзены жанчыне двое крыльляў вялўкага арла, каб ляцела на пустыню, на сваё месца, дзе корміць яе, далёка ад гада праз час, праз два часы і праз поў часы.
15 I пусьціў тады гад з ляпы сваёй за жанчынай струмень вады, каб яе вадою сьцягнуць.
16 Але зямля выратавала жанчыну, бо раскрала зямля вусны свае і праглынула раку, якую выпусьціў дракон са сваёй ляпы.
17 I ўзлаваўся дракон на жанчыну і пайшоў ваяваць з рэштаю яе патомства, якая трымалася загадаў Божых і мела пасьведчаньне Езуса Хрустуса.
18 I стаў на пяску марскім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Аб'явы сьв. Яна, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.