Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Карынтіянам 1 2-е пісьмо да Карынтіянам 1 разьдзел

1 Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста, і Тымотэй, брат — Божаму Касьцёлу ў Карыньце з усімі сьвятымі, што ў Ахаі.
2 Ласка вам і супакой (мір) ад Бога, Айца нашага, і Госпада, Езуса Хрыста.
3 Багаслаўлены (Праслаўлены) Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, Айцец міласэрдзя і Бог усякае пацехі,
4 Які цешыць нас у кожным нашым горы, каб мы самі маглі цешыць тых, каторыя ў якой колечы бядзе пацехаю, якую атрымоўваем ад Бога.
5 Бо як у нас памнажаюцца (павялічаюцца) цярпеньні Хрыстовы, так і праз Хрыстуса павялічаюцца пацяшэньні ў нас.
6 Дык калі мы пераносім гора (цярпеньні) дык для заахвоты і для збаўленьня вашага; а калі мы цешымся, дык для вашага суцяшэньня, што і вы стойка пераносіце гэтыя самыя цярпеньні (мукі), каторыя мы перажываем.
7 А што да вас надзея наша вялікая, бо ведаем, што як вы (ёсьць) ўдзельнікамі мукаў, так і супольнікамі нашай радасьці.
8 Ня хочам, браты, каб вы ня ведалі, якое гора засьцігла нас у Азіі, як нас страшна прыжмяла панад сілы, што не хацелася жыць.
9 Мы самі ў сабе адчувалі прысуд сьмерці, каб не пакладацца на самых сябе, але на Бога, каторы ўскрашае памёршых.
10 Ён выбавіў нас ад раптоўнае небясьпекі сьмерці, дый будзе выбаўляць. Маем мы ў Ім надзею, што і далей будзе нас выбаўляць (ратаваць).
11 За ўспамогай вашых маленьняў за нас, каб дзеля іх, многія падзяку складалі за нас.
12 Пахвалай для нас — сьведчаньне (доказ) нашага сумленьня, бо ў прастаце сэрца ды ў шчырасьці перад Богам, а не па дачаснай (людзкай) мудрасьці, але ў ласцы паступалі мы на сьвеце, асабліва ў вас.
13 Ня пішам вам нічога лішняга, як толькі тое, што вы чыталі і што разумелі (чулі). Спадзяюся, што і да канца будзеце нас разумець.
14 Вы ўжо часьцічна зразумелі нас, што мы будзем вашаю пахвалаю, так як вы нашаю ў дзень Госпада нашага Езуса (Хрыста).
15 З такім даверам я ўжо раней рыхтаваўся прыбыць да вас, каб атрымалі паўторную ласку,
16 а ў далейшым ад вас направіцца ў Македонію, а з Македоніі зноў наведаць вас, каб вы адтуль правялі мяне ў Юдэю.
17 Калі я ўсё гэта планаваў, ці рабіў гэта неабдумана? Ці рашаючыся на гэта, рашаў па чалавечаму (па цялеснаму), каб было ў мяне адначасна: "Так, так" — "не, не".
18 Як верны (сьведка Бог) Бог, так слова наша да вас не было: "так" і "не!"
19 Дык жа Сын Божы Езус Хрыстус, аб Якім мы вас вучылі (вясьцілі): я і Сільванус і Тыматэй ня быў: "так" і "не", але ў Ім было "так".
20 Колькі бо абяцаньняў Божых, усе яны ў Ім — "так". Таму таксама праз Яго кажацца нашае "Амэн" Богу на хвалу.
21 А Тым, хто нас спасіляе разам з вам ў Хрысьце, ды хто нас намасьціў (памазаў) — Бог.
22 Ён палажыў на нас пячаць сваю ды пакінуў задатак (заруку) Духа ў сэрцах нашых.
23 Дык прызываю на сьведку душы маёй Бога, што ашчаджаючы (шкадуючы) вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт.
24 Не дзеля таго, каб аказаць нашу ўладу ня верай вашай, бо мы супрацоўнікі (памагатары) вашае радасьці, бо ў веры вы моцныя (стойкія).
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое пісьмо да Карынтіянам, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.