1 Радавад Хрыста. Кніга радаводу Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама.
2 Абрагам быў бацькам Ізаака. А Ізаак быў бацькам Якуба. А Якуб быў бацькам Юды і братоў ягоных.
3 А Юда быў бацькам Фарэса і Зары з Тамары. А Фарэс быў бацькам Эзрома. А Эзром быў бацькам Арама.
4 А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб быў бацькам Наасона. А Наасон быў бацькам Сальмона.
5 А Сальмон быў бацькам Баоза з Рагабы. А Баоз быў бацькам Обэда з Тут. А Обэд быў бацькам Есэя, Ессэ быў бацькам Давіда-караля.
6 А Давід кароль быў бацькам Салямона з тае, што была Урыява.
7 А Салямон быў бацькам Рабаама. А Рабаам быў бацькам Абія, А Абій быў бацькам Азы.
8 А Аза быў бацькам Ёзафата. А Ёзафат быў бацькам Ёрама. А Ёрам быў бацькам Озія.
9 А Озій быў бацькам Ёатама. А Ёатам быў бацькам Ахаза. А Ахаз быў бацькам Эзэхія.
10 А Эзэхія быў бацькам Манасэса. А Манасэс быў бацькам Амона. А Амон быў бацькам Ёзія.
11 А Ёзій быў бацькам Ехонія і братоў яго ў час выводу ў Бабілён.
12 А па выводзе ў Бабілён: Ехоній быў бацькам Саляціеля. А Саляціель быў бацькам Зарабабэля.
13 А Зарабабел быў бацькам Абіюда. А Абіюд быў бацькам Еліякіма. А Эліякім быў бацькам Азора.
14 А Азор быў бацькам Садока. А Садок быў бацькам Ахіма. А Ахім быў бацькам Эліюда.
15 А Эліюд быў бацькам Элеазара. А Элеазар быў бацькам Натана. А Натан быў бацькам Якуба.
16 А Якуб быў бацькам Юзэфа, мужа Дзевы Марыі, з каторай нарадзіўся Езус званы Хрыстусам.
17 Дык ад Абрагама да Давіда ўсіх пакаленьняў чатырнаццаць. А ад Давіда да вывядзеньня ў Бабілён — чатырнаццаць пакаленьняў. Затым ад вывядзеньня ў Бабілён да Хрыста — чатырнаццаць пакаленьняў.
18 З нараджэньнем Хрыста было так: Яго маці Марыя была заручана з Юзэфам. Перш чым пачалі жыці разам, за справай Духа Сьвятога яна стала бераменнай.
19 Юзаф жа, яе муж, будучы справядлівым і ня хочучы яе зьняславіць, надумаўся тайком яе пакінуць.
20 А калі пра гэта думаў, вось жа анёл Госпадаў паказаўся яму ва сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыі, сужэньніцы сваёй, бо што ў ёй пачалося, пачалося з Духа Сьвятога.
21 Народзіць сына. Дасі яму імя Езус, бо Ён збавіць (спасе) народ свой ад ягоных грахоў.
22 А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які сказаў:
23 "Вось жа Дзева пачне і народзіць сына і назавуць імя Ягонае Эмануэль, што значыць: Бог з намі" (Із. 7:14)
24 Затым Юзаф падняўшыся зо сну зрабіў так, як яму загадаў анёл Госпадаў і прыняў сваю сужэньніцу.
25 І ня жыў з ёю як муж, і яна нарадзіла сына свайго першароднага (адзінага), катораму даў імя яму Езус.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Эвангельле паводле Матэвуша, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.