1 Калі Езус скончыў ўсе гэты навучэньні, сказаў вучням Сваім:
2 "Ведаеце, што па двух днях Пасха і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаваньне."
3 І той час сабраліся вышэйшыя сьвятары (архісьвятары) і старшыны народу ў палац архісьвятара званага Каіфам.
4 Яны раіліся, як бы Езуса ўзяць подступам і забіць.
5 Казалі аднак: "Не ў дзень сьвяточны, каб ня выклікаць замяшаньня ў народзе.
6 А калі Езус быў у Бэтаніі ў доме Сымона пракажонага,
7 падыйшла да Яго жанчына, маючая алябастравую пасудзіну, дарагога алейку і выліла на галаву Езусу, калі супачываў пры стале.
8 Бачачы гэта вучні разгневаліся і казалі: "Пашто гэта марнаваньне?
9 Бо можна было дорага прадаць і раздаць убогім.
10 А Езус ведаючы пра гэта, сказаў ім: "Не рабіце прыкрасьці гэтай жанчыне. Яна зрабіла добры ўчынак для Мяне.
11 Убогіх заўсёды маеце ў сябе, а Мяне не заўсёды будзеце мець.
12 Яна выліваючы гэты алеек на Маё цела, прыгатавала яго на пахаваньне Маё.
13 Сапраўды кажу вам, дзе па ўсім сьвеце будзе прапаведана Эвангелія, будзе гаварыцца і пра тое, што яна зрабіла на яе памяць.
14 У гэты час адзін з дванаццаці, званы Юдам Іскарыётам пайшоў да старэйшых сьвятароў (архісьвятароў)
15 і сказаў ім: што дасьцё мне, а я Яго выдам. А яны прызначылі яму трыццаць сярэбранцаў.
16 І ад гэтае пары шукаў нагоды выдаць Езуса.
17 У першы дзень Праснакоў прыйшлі да Езуса вучні Яго і пыталіся: "Дзе хочаш прыгатаваць Табе (вячэру пасхальную) есьці Пасху?
18 Езус скзаў ім: "Ідзіце ў горад да аднаго чалавека, і скажыце яму: "Вучыцель кажа, час Мой блізкі, наладжу ў цябе Пасху з Сваімі вучнямі.
19 І вучні зрабілі, як ім загадаў Езус і прыгатавалі Пасху.
20 А калі зьвечарэла разам з дванаццацю вучнямі Езус заняў месца пры стале.
21 А калі вячэралі, сказаў: "Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне".
22 Яны дужа засмучаны пачалі пытацца кожны асобна: "Ці я, Госпадзе?"
23 Езус сказаў у адказ: "Хто мачае са Мною руку ў місе, той выдасьць Мяне.
24 Што праўда Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы будзе выдадзены. Лепш было б каб той чалавек не нарадзіўся."
25 У адказ Юда, які Яго выдаў, спытаўся: "Ці гэта я, Вучыцелю? Сказаў яму Езус: "Ты сказаў."
26 У час вячэры ўзяў Езус хлеб, пабагаславіў, і ламаў, і даў вучням кажучы: "Бярэце і ешце, гэта цела Маё."
27 А ўзяўшы чашу (келіх), склаў падзяку і даў ім кажучы: Пійце з гэтага ўсе.
28 Бо гэта кроў мая Новага Запавету (Тэстамента), якая праліваецца за многіх на адпушчэньне грахоў.
29 Кажу вам, ня буду піць адсюль з гэтага вінаграднага плоду аж да таго дня, калі з вамі буду піць плоду новага ў Каралеўстве Айца Майго."
30 Адгаварыўшы гімн, узыйшлі на Аліўную гару.
31 Затым сказаў ім Езус: "У гэту ноч усе вы згоршыцеся з Мяне. Бо сказана: Удару пастыра і разьбягуцца авечкі стада (Зах. 13:7).
32 Але калі ўскрэсну, упераджу вас у Галілею.
33 У адказ сказаў Яму Пётр: "Хоць бы ўсе згоршыліся з Цябе, я ня згоршуся."
34 Сказаў яму Езус: "Сапраўды кажу табе, што ў гэту ноч, перш чым певень засьпявае, ты тры разы вырачэшся Мяне."
35 Сказаў Яму Пётр: "Калі б мне і памерці прышлося з Табой, ня выракуся Цябе". Так казалі ўсе вучні.
36 Затым прыйшоў Езус з імі ў сяленьне, якое завуць Гэтсамані, дый сказаў вучням Сваім: "Пабудзьце тут аж пайду там і памалюся".
37 Узяўшы затым Пятра, і двух сыноў Зэбэдэявых пачаў сумаваць і перажываць.
38 Ды сказаў ім: Сумная душа Мая аж да сьмерці, пабудзьце гэтта папачувайце са Мной.
39 Адыйшоўшыся крыху паў на твар Свой молячыся і гаворачы: "Ойча мой, калі магчыма, ухілі ад Мяне гэты келіх, але не як Я хачу, але як Ты."
40 Затым вярнуўся да вучняў Сваіх і застаў іх сьпячых. Дык сказаў Пятру: не маглі вы адну гадзіну паспаўчуваць са Мной?
41 Будзьце пільнымі і маліцеся, каб не папалі вы ў спакусу: бо дух то ахвотны, але цела кволае.
42 І адыйшоўся паўторна ды маліўся, кажучы: "Ойча мой, калі гэты келіх ня можа быць ухілены ад Мяне, але трэба Мне піць, хай станецца воля Твая".
43 І вярнуўся ўзноў і застаў іх сьпячых, бо вочы іхнія былі сонныя.
44 Дык пакінуўшы іх зноў адыйшоўся і маліўся трэці раз у тыя самыя словы.
45 Затым вярнуўся да вучняў Сваіх і сказаў ім: "Ужо сьпіце і адпачывайце, бо надыйшла пара і Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў.
46 Падыміцеся, пойдзем, бо вось падыходзіць той, што Мяне выдаець.
47 А калі Езус яшчэ гаварыў, падыйшоў Юда, адзін з дванаццаці, а з ім вялікае зборышча з мячамі і палкамі, выслана архісьвятарамі і старэйшынамі народу.
48 Здраднік Ягоны даў ім знак, кажучы: "Каго я пацалую, гэта Ён, хватайце Яго".
49 І адразу падыйшоў да Езуса і сказаў: "Вітай Раббі," і пацалаваў Яго.
50 Сказаў яму Езус: "Прыяцелю, пашто прыйшоў?" Тады кінуліся на Езуса і хвацілі Яго.
51 Адзін з тых, што былі з Езусам, выхваціўшы рукою меч свой і ўдарыўшы слугу князя сьвятара, адсёк яму вуха.
52 Тады Езус сказаў яму: "Схавай меч на сваё месца. Бо ўсе, што за меч хапаюцца, пагінуць ад мяча.
53 Ці ня разумееш, што Я ня мог бы прасіць Айца майго, а Ён выставіў бы Мне зара больш чым дванаццаць дружын анёлаў?
54 А як жа тады Пісаньне зьдзейсьніцца, што так стацца мець.
55 А людзям у той час сказаў: "Выйшлі з мячамі і палкамі як на разбойніка, каб мяне ўзяць. Я ж штодзень між вас прабываў, вучачы ў сьвятыні, але не схапілі Мяне.
56 Але ўсё, што робіцца гэта, каб споўніліся пісаньні Прарокаў. Тады ўсе вучні пакінуўшы Яго, паўцікалі.
57 Узяўшы Езуса павялі Яго да Каіфа, архісьвятара, дзе былі сабраўшыся кніжнікі і старэшыны.
58 Пётр жа ішоў за Езусам здалёку аж на панадворак-дзядзінец архісьвятара. Ды ўвайшоў ўвонкі, сядзеў са слугамі, каб паглядзець, як закончыцца справа.
59 А архісьвятары і ўся Рада шукалі фальшывага доказу на Езуса, каб асудзіць на сьмерць.
60 Але не знаходзілі, хоць прыходзіла многа фальшывых сьведак. На канец паявіліся два фальшывыя сьведкі.
61 Яны сказалі: "Ён казаў, магу збурыць сьвятыню Божую і ў тры дні адбудаваць яе".
62 Затым падняўшыся архісьвятар сказаў: "Нічога не адказваеш на гэта, што яны на Цябе даказваюць?"
63 Але Езус маўчаў. Дык архісьвятар сказаў: "Запрысягаю цябе на Бога жывога, каб нам ты сказаў, ці Ты Хрыстус, Сын Божы?"
64 Сказаў яму Езус: "Ты сказаў, аднак кажу вам потым увідзіце Сына Чалавечага, седзячага па правіцы Божай ды прыходзячага ў воблаках нябесных."
65 Тады архісьвятар разьдзёр адзеньне сваё і сказаў: "Зблюзьніў, пашто далей патрабаваць сьведак? Цяпер жа чулі блюзьнерства.
66 Дык што вы думаеце? Яны адказалі: "Варт сьмерці!"
67 Тады пачалі пляваць на твар Яму і біць кулакамі, а іншыя білі па шчоках,
68 і казалі: "Праракуй нам, Хрысьце, хто Цябе ўдарыў."
69 А Пётр сядзеў у вонкі ў панадворку. Адна ж жанчына падыйшла да яго і сказала: "І ты быў з Езусам (Хрыстом) Галілейскім?"
70 А ён выракся перад усімі, кажучы: "Я ня ведаю, што кажаш."
71 А тут выходзіла з дзьвярэй другая служанка, увідзела яго і сказала тым, што былі там: "І ён быў з Езусам Назарэцкім.
72 Ён паўторна выракся з прысягай: "Я ня знаю гэтага чалавека."
73 Небавам падыйшлі тыя, што стаялі і сказалі Пятру: "Сапраўды ты з іх, бо і гаворка твая выдае цябе."
74 Тады пачаў ён клясьціся і прысягаць, што ня знае гэтага чалавека. І зараз певень запяяў.
75 Тады ўспомніў Пётр на слова Езуса, каторым яго ўперадзіў: "Перш, чым певень засьпявае, ты Мяне тройчы вырачэшся. І выйшаўшы на вонкі, горка заплакаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Эвангельле паводле Матэвуша, 26 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
