МУКА, СМЕРЦЬ І ЎВАСКРАСЕННЕ ЕЗУСА
Змова супраць Езуса
1 Калі Езус скончыў усе гэтыя словы, сказаў сваім вучням:
Змова супраць Езуса
1 Калі Езус скончыў усе гэтыя словы, сказаў сваім вучням:
2 «Ведаеце, што праз два дні Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаванне».
3 Тады першасвятары і старэйшыны народу сабраліся на дзядзінцы першасвятара, якога звалі Каяфам.
4 Яны правялі нараду, як подступам схапіць Езуса і забіць.
5 Але казалі: «Не ў свята, каб не было абурэння ў народзе».
Намашчэнне ў Бэтаніі
6 Калі ж Езус быў у Бэтаніі, у доме пракажонага Сымона,
6 Калі ж Езус быў у Бэтаніі, у доме пракажонага Сымона,
7 падышла да Яго жанчына з алебастравым флаконам каштоўнага міра і выліла Яму на галаву, калі Ён быў за сталом.
8 Убачыўшы гэта, вучні абурыліся і сказалі: «Навошта гэткае марнатраўства?
9 Можна было б дорага прадаць гэта і раздаць убогім».
10 Але Езус, убачыўшы гэта, сказаў ім: «Чаму дакучаеце жанчыне? Яна зрабіла для Мяне добры ўчынак.
11 Бо ўбогіх заўсёды маеце пры сабе, а Мяне не заўсёды маеце.
12 Праліўшы гэтае міра на Маё цела, яна падрыхтавала Мяне на пахаванне.
13 Сапраўды кажу вам: дзе б ні абвяшчалася Евангелле па ўсім свеце, сказана будзе і пра тое, што яна зрабіла, на ўспамін аб ёй».
Здрада Юды
14 Тады адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў
14 Тады адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў
15 і сказаў: «Што хочаце мне даць, і я выдам вам Яго?» Яны ж вызначылі яму трыццаць срэбранікаў.
16 І з таго часу ён шукаў нагоды выдаць Яго.
Прыгатаванне пасхальнай вячэры
17 У першы дзень Праснакоў прыйшлі вучні да Езуса і сказалі: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе з’есці пасху?»
17 У першы дзень Праснакоў прыйшлі вучні да Езуса і сказалі: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе з’есці пасху?»
18 Ён адказаў: «Ідзіце ў горад да пэўнага чалавека і скажыце яму: “Настаўнік кажа: час Мой блізкі; у цябе зраблю пасху з вучнямі Маімі”».
19 Вучні ўчынілі так, як загадаў ім Езус, і прыгатавалі пасху.
Апошняя Вячэра
20 Калі ж настаў вечар, Ён з Дванаццаццю заняў месца ля стала.
20 Калі ж настаў вечар, Ён з Дванаццаццю заняў месца ля стала.
21 А калі елі, сказаў: «Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне».
22 Вельмі засмуціўшыся, яны пачалі казаць Яму адзін за адным: «Ці не я, Пане?»
23 А Ён адказаў: «Хто апусціў са Мною руку ў місу, той выдасць Мяне.
24 Сапраўды, Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага! Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца».
25 Юда, які збіраўся Яго выдаць, спытаўся: «Ці не я, Раббі?» Езус адказаў: «Ты сказаў».
26 Калі яны елі, Езус узяў хлеб, благаславіў, паламаў і, даўшы вучням, сказаў: «Бярыце і ешце, гэта Цела Маё».
27 І ўзяўшы келіх, і ўзнёсшы падзяку, даў ім, кажучы: «Піце з яго ўсе,
28 бо гэта Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх дзеля адпушчэння грахоў.
29 Кажу вам, што адгэтуль не буду піць ад гэтага вінаграднага плоду аж да таго дня, калі буду піць яго з вамі новым у Валадарстве Айца Майго».
Езус з вучнямі на Аліўнай гары
30 І, праспяваўшы гімн, яны пайшлі на Аліўную гару.
30 І, праспяваўшы гімн, яны пайшлі на Аліўную гару.
31 Тады Езус сказаў ім: «Вы ўсе зняверыцеся ўва Мне ў гэтую ноч, бо напісана: “Удару пастыра, і рассеюцца авечкі статку”.
32 А пасля ўваскрасення Майго Я апярэджу вас у Галілеі».
33 А Пётр сказаў Яму ў адказ: «Калі нават усе зняверацца ў Табе, я ніколі не зняверуся».
34 Езус сказаў яму: «Сапраўды кажу табе, што ў гэтую ноч, перш чым заспявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне».
35 Пётр адказаў Яму: «Хоць бы давялося памерці з Табою, не адракуся ад Цябе». Падобнае сказалі і ўсе вучні.
Малітва ў Гетсэманіі
36 Потым Езус пайшоў з імі на месца, званае Гетсэманія, і сказаў вучням: «Сядзьце тут, а Я адыду і памалюся там».
36 Потым Езус пайшоў з імі на месца, званае Гетсэманія, і сказаў вучням: «Сядзьце тут, а Я адыду і памалюся там».
37 І, узяўшы з сабою Пятра і абодвух сыноў Зэбэдэевых, пачаў тужыць і адчуваць трывогу.
38 Тады сказаў ім: «Засмучана душа Мая аж да смерці; застаньцеся тут і чувайце разам са Мною».
39 І, адышоўшы крыху ўперад, упаў на твар, маліўся і казаў: «Ойча Мой, калі гэта магчыма, няхай абміне гэты келіх Мяне. Аднак, не як Я хачу, але як Ты».
40 Калі вярнуўся да вучняў і знайшоў іх спячымі, сказаў Пятру: «Чаму вы не маглі адну гадзіну чуваць са Мною?
41 Чувайце і маліцеся, каб не паддацца спакусе, бо дух ахвочы, але цела слабое».
42 І зноў, адышоўшы другі раз, маліўся, кажучы: «Ойча Мой, калі не можа келіх гэты абмінуць Мяне, каб Мне не піць яго, няхай станецца воля Твая».
43 І, вярнуўшыся, зноў знайшоў іх спячымі, бо вочы ў іх былі стомленыя.
44 Тады пакінуў іх і адышоўся зноў, і маліўся трэці раз, паўтараючы тыя самыя словы.
45 Тады зноў прыйшоў да вучняў і сказаў ім: «Усё яшчэ спіце і адпачываеце? Вось наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў.
46 Устаньце, пойдзем; вось наблізіўся мой здраднік».
Арышт Езуса
47 І калі Ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім мноства людзей з мячамі і кіямі ад першасвятароў і старэйшын народу.
47 І калі Ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім мноства людзей з мячамі і кіямі ад першасвятароў і старэйшын народу.
48 А той, хто выдаў Яго, даў ім знак, кажучы: «Каго я пацалую, той і ёсць; схапіце Яго!»
49 І адразу падышоў да Езуса, і сказаў: «Вітай, Раббі!» І пацалаваў Яго.
50 А Езус сказаў яму: «Сябра, чаго ты прыйшоў?» Тады, падышоўшы, усклалі рукі свае на Езуса і схапілі Яго.
51 І вось, адзін з тых, хто быў з Езусам, працягнуў руку, выхапіў свой меч і, ударыўшы слугу першасвятара, адсек яму вуха.
52 Тады Езус сказаў яму: «Схавай меч свой, бо кожны, хто бярэ меч, ад мяча і загіне.
53 Ці думаеш, што Я не мог бы папрасіць Айца Майго, і Ён адразу ж паставіў бы каля Мяне больш за дванаццаць легіёнаў анёлаў?
54 Але як тады збудуцца Пісанні, што так павінна стацца?»
55 У тую хвіліну Езус сказаў натоўпу: «Як на злачынцу выйшлі вы з мячамі і кіямі, каб схапіць Мяне. Кожны дзень сядзеў Я ў святыні і навучаў, і вы не схапілі Мяне».
56 А гэта ўсё сталася, каб збыліся Пісанні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
Езус перад Сінэдрыёнам
57 А тыя, хто схапіў Езуса, завялі Яго да першасвятара Каяфы, дзе сабраліся кніжнікі і старэйшыны.
57 А тыя, хто схапіў Езуса, завялі Яго да першасвятара Каяфы, дзе сабраліся кніжнікі і старэйшыны.
58 Пётр жа ішоў следам за Ім зводдаль аж да дзядзінца першасвятара. Увайшоўшы ў сярэдзіну, ён сеў са слугамі, каб убачыць, які будзе канец.
59 А першасвятары і ўвесь Сінэдрыён шукалі ілжывага сведчання супраць Езуса, каб забіць Яго,
60 і не знайшлі, хоць прыходзіла шмат ілжывых сведкаў. Але нарэшце прыйшлі двое
61 і засведчылі: «Ён сказаў: “Магу зруйнаваць святыню Божую і за тры дні адбудаваць яе”».
62 Тады ўстаў першасвятар і сказаў Яму: «Нічога не адказваеш? Што яны супраць Цябе сведчаць?»
63 Але Езус маўчаў. Тады першасвятар сказаў Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстус, Сын Божы?»
64 Езус адказаў яму: «Ты сказаў. Нават кажу вам: сёння ўбачыце Сына Чалавечага, які сядзіць праваруч Усемагутнага і ідзе на аблоках нябесных».
65 Тады першасвятар разадраў адзенне сваё і сказаў: «Ён блюзнерыць! Навошта яшчэ нам сведкі? Вось жа цяпер вы чулі блюзнерства Ягонае.
66 Як вам здаецца?» А яны адказалі: «Ён заслугоўвае смерці!»
67 Тады пачалі пляваць Яму ў твар і біць кулакамі, а іншыя білі па шчоках
68 і казалі: «Прароч нам, Хрыстэ, хто ўдарыў Цябе?»
Адрачэнне Пятра
69 А Пётр сядзеў звонку на дзядзінцы, калі падышла да яго адна служанка і сказала: «І ты быў з Езусам з Галілеі!»
69 А Пётр сядзеў звонку на дзядзінцы, калі падышла да яго адна служанка і сказала: «І ты быў з Езусам з Галілеі!»
70 Але ён адрокся перад усімі і сказаў: «Не ведаю, што ты кажаш!»
71 А калі ён выйшаў да брамы, убачыла яго другая і сказала тым, што былі там: «Гэты быў з Езусам Назарэем!»
72 І зноў адрокся ён, прысягаючы: «Я не ведаю гэтага Чалавека!»
73 Крыху пазней падышлі тыя, хто стаяў там, і сказалі Пятру: «Сапраўды, і ты адзін з іх, бо і мова твая выдае цябе».
74 Тады ён пачаў клясціся і прысягаць: «Не ведаю гэтага Чалавека!» І адразу заспяваў певень.
75 Тады ўзгадаў Пётр словы Езуса: «Перш чым заспявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне». І, выйшаўшы вонкі, горка заплакаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Евангелле паводле святога Мацвея, 26 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019